Вы тут

Беларуская эстрада займела сваю «Энцыклапедыю»


Іначай, як сапраўдным энцыклапедычным даведнікам, працу вядомага беларускага музыказнаўцы Вольгі БРЫЛОН «Беларуская эстрада. Настальгічны дывертысмент» і не назавеш. 


Кніга, якая толькі што пабачыла свет, уражвае сваімі памерамі. Нават задумваешся, ці пад сілу было гэта зрабіць аднаму чалавеку — сабраць гэтулькі інфармацыі, знайсці мноства фотаздымкаў, рознага характару дакументаў, архіўных матэрыялаў. Вольга Брылон справілася з гэтым клопатам на высокім узроўні. Няма ніякіх сумненняў, што кніга выкліча цікавасць і ў чытачоў-спецыялістаў, ды і ва ўсіх, хто нераўнадушны да гісторыі беларускай эстрады. 

14 снежня а 17-й гадзіне ў «Акадэмкнізе» у Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 82 пройдзе прэзентацыя выдання Вольгі Брылон «Беларуская эстрада. Настальгічны дывертысмент: Гісторыя эстрады Беларускай дзяржаўнай філармоніі: 1930 — 1980-я гады». Сярод ганаровых гасцей імпрэзы — сузаснавальнік ВІА «Песняры» Уладзіміра Мулявіна, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Місевіч, а таксама — старэйшая дачка «песняра» Марына Мулявіна. Пастарайцеся наведацца на прэзентацыю — і вы будзеце мець магчымасць не толькі ўбачыць кнігу, пагартаць яе, але і набыць з аўтографам аўтара. 

Сяргей ШЫЧКО 

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?