Вы тут

Зборнік вершаў «Зайка польку танцаваў» толькі што пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда»


Генадзь Аўласенка — вядомы беларускі паэт і празаік, які шмат піша і для дзіцячага чытача. Творы літаратара пастаянна друкуюцца ў дзіцячых часопісах «Вясёлка», «Буся», Бярозка«, «Качели», «Весёлый зоопарк», у розных калектыўных зборніках. І таму не дзіўна, што кнігі Генадзя Аўласенкі хутка разыходзяцца з паліц кнігарняў і не залежваюцца ў выдавецтве. І часам перавыдаюцца. Як, напрыклад, зборнічак вясёлых і цікавых, пазнавальных вершаў «Зайка польку танцаваў», які толькі што пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда». Першае выданне кнігі было здзейснена ў 2016 годзе. 


«Зайка польку танцаваў:/ Чаравічкі сапсаваў./ Вось як Зайку не шанцуе!/ Зайка болей не танцуе./ Ён цяпер сядзіць, бядуе.../ Можа, хто і пашкадуе?/ Можа, купіць чаравічкі,/ Чаравічкі-невялічкі...» Вершы Генадзя Аўласенкі напоўнены фантазіяй, гумарам... «Я скажу вам без маны:/ У мяне жывуць сланы! / Я кармлю іх салам з хлебам.../ Што? Не верыце?/ Не трэба!» (Фантазёр«). «Табурэт да табурэта — / Атрымалася ... ракета!» («Касманаўт»). 

Выдадзеная накладам 1000 асобнікаў, кніга дзіцячых вершаў і загадак «Зайка польку танцаваў» Генадзя Аўласенкі ўжо прыйшла ў кнігарні. Набыць зборнік можна і ў «Акадэмкнізе» у Мінску па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 82. Некаторыя з асобнікаў кнігі пісьменнік і падпісаў сваім юным чытачам. Чым не падарунак?!. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».