Вы тут

Спачатку прымарозіла, а потым адліга


Сур'ёзныя халады прыйшлі ў нашу краіну ўжо ў першую дэкаду снежня. Мінімальная тэмпература паветра была адзначана ў ноч на 8 снежня на метэастанцыі Езярышча і склала мінус 23,5 градуса, пры гэтым і ўдзень тэрмометры вышэй за 15 марозу тут не падымаліся. А вось у канцы тыдня ў нас значна пацяплее, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Аднак у наступныя дні надвор'е пачне мяняцца. З тэрыторыі Украіны чакаецца зрушэнне атмасферных франтоў, за якімі ў нашу краіну будзе паступаць цёплая паветраная маса. Таму тэмпературны фон пачне павышацца, калі ўжо ўдзень ртутны слупок пачне паказваць станоўчыя значэнні. А гэта значыць, што ападкі будуць выпадаць у выглядзе мокрага снегу, які пераходзіць у дождж, што прывядзе да з’яўлення галалёдных з'яў.

Ужо ў пятніцу будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У многіх раёнах пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які пераходзіць у дождж. Прагназуецца галалёд, на дарогах – галалёдзіца. Месцамі магчымы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ад нуля да плюс 5 градусаў, па поўначы краіны тэмпература паветра знізіцца да 2 марозу.

Канчаткова ўвесь снег адліжнае надвор'е “з'есць” ўжо ў суботу. У гэты дзень большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, па паўднёвым захадзе з мокрым снегам. У асобных раёнах чакаюцца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты, уначы месцамі па паўночна-ўсходняй палове моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да плюс 5, удзень – мінус 1—плюс 5 градусаў, па Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 7 цяпла.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны будуць ісці ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі магчымы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, пры праясненнях да 5 марозу. Удзень тэмпература паветра будзе ад мінус 2 градусаў да плюс 4 градусаў, па поўдні да плюс 6.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівы характар надвор'я. У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны будуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па паўднёвым усходзе краіны пройдзе дождж. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 4 – плюс 2 градусы, удзень – ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла.

Месцамі па краіне магчымы кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу і ў аўторак. У асобных раёнах прагназуюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла. Удзень тэмпература паветра складзе ад 2 марозу да плюс 3 градусаў.

Надвор'е не палепшыцца і ў сераду. Будзе таксама мокра (снег, мокры снег і дождж), ветрана, а таксама слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ды і тэмпература ні добрая – ад мінус 5 да 2 цяпла. А калі моцны парывісты вецер? Холадна, нават зусім.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.