Вы тут

Актуальныя праблемы юрыдычнай адукацыі абмеркавалі ў Акадэміі МУС


Адкрываючы навуковы форум, начальнік Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ адзначыў, што лічбавыя тэхналогіі праніклі ва ўсе сферы грамадскага жыцця, не пакінуўшы ў баку і праваахоўную дзейнасць. «Мы разумеем неабходнасць удасканалення адукацыйнай сістэмы ў разрэзе падрыхтоўкі юрыдычных кадраў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі нашай краіны, — паведаміў кіраўнік ВНУ. — На павестцы — пытанні ўкаранення персанальнага лічбавага профілю навучэнца, лічбавізацыі працэсаў узаемадзеяння з заказчыкамі кадраў, фарміраванне юрыста, адаптаванага да жыцця ў інфармацыйным грамадстве». 


Намеснік начальніка акадэміі па навуковай рабоце кандыдат юрыдычных навук палкоўнік міліцыі Павел ГРЫДЗЮШКА расказаў пра каштоўнасць даследаванняў, якія праводзіць міліцыйская ВНУ, адзначыўшы пры гэтым, што навуковая думка павінна адпавядаць патрабаванням часу. Эксперты абмеркавалі тэму рэалізацыі задач лічбавай трансфармацыі ў межах праекта «Лічбавы ўніверсітэт» і ўкараненне перадавых методык правядзення заняткаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Акрамя таго, закранулі тэму інтэграцыі класічнай і дыстанцыйнай форм навучання, а таксама асэнсаваня лічбавізацыі юрыдычнай дзейнасці і фарміравання новых кампетэнцый.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі МУС палкоўнік міліцыі Андрэй КАВАЛЁЎ акцэнтаваў увагу на трансфармацыю злачыннага свету, яго сыход у лічбавізацыю. Акрамя таго, паведаміў, якія злачынствы цяпер выходзяць на першы план, і папярэдзіў, з чым прыйдзецца сутыкнуцца ў бліжэйшай будучыні. 

— Адна з асноўных тэндэнцый развіцця адукацыі ў свеце — арыентацыя на асобу навучэнца, — заявіла начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Акадэміі МУС кандыдат філалагічных навук палкоўнік міліцыі Алена КАТЭНКА. — Гэта робіцца для найбольш поўнага раскрыцця яго здольнасцяў і задавальнення адукацыйных патрэб. 

Акрамя прадстаўнікоў МУС, у якасці спікераў падчас навукова-метадычнай канферэнцыі ўдзельнічалі эксперты з Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Таксама ў навуковым форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых ВНУ краіны, а таксама замежных інстытутаў і ўніверсітэтаў. 

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.