Вы тут

Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Палац Незалежнасці


Чарговая экскурсія па рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі адбылася ў суботу для калектыва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Група досыць вялікая — 55 чалавек.


Упершыню ў Палац Незалежнасці прадстаўнікі гэтага ўніверсітэта былі запрошаны Аляксандрам Лукашэнкам пасля яго сустрэчы са студэнтамі ў 2018 годзе.  Сёння, як адзначае рэктар ВНУ Ірына Кітурка, у Мінск прыехалі менавіта тыя, хто працуе з моладдзю, — выкладчыкі, прадстаўнікі кіраўніцтва.

«Мы памятаем педагагічны савет. На ім за вучэбную дзейнасць кіраўнік краіны паставіў нам „дзесяць“, а за выхаваўчую дзейнасць сказаў нам самім ацаніць сябе. І мы зразумелі, што выхаваўчая дзейнасць да „дзясяткі“ не дацягвае. Таму сёння тут тыя, хто непасрэдна працуе са студэнтамі», — расказвае рэктар.

Ірыны Кітурка заўважае: сама ўжо была ў Палацы Незалежнасці. Пасля першага наведвання яе ўражанні ўвасобіліся ў выраз, які яна напярэдадні візіту сказала сваім калегам: «Гэты Палац напоўнены Беларуссю».

«Гэта апора незалежнасці нашай краіны, якая сёння ёсць. І я стала ініцыятарам прывезці сюды сваіх калег. Гэта важна для таго, каб яны ўкладалі ў студэнтаў не толькі тое, што дзесьці прачыталі, а каб яны праз душу і сэрца прапускалі сваю працу», — дадае Ірына Кітурка.

Кіраўнік ВНУ адзначае: асабліва грэе яе тое, што ў Палацы Незалежнасці ёсць часцінка ГрДУ. Пры першым візіце сюды студэнты падаравалі ў калекцыю ікону Святога Мікалая, створаную рукамі выпускніцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З падарункам прыехалі і сёння ў Палац выкладчыкі.

«Мы прывезлі набор ёлачных цацак, зробленых з дрэва. Яны асаблівыя, бо кожная з іх — пэўны архітэктурны помнік горада Гродна. Цацкі зробленыя выкладчыкамі і вучнямі гуманітарнага каледжа, які ўваходзіць у структуру нашага ўніверсітэта», — сказала Ірына Кітурка.

Экскурсію для гасцей правяла па традыцыі прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант. Яна адзначыла, што Палац Незалежнасці заўсёды з асаблівай цеплынёй прымае экскурсантаў з рэгіёнаў Беларусі. Па яе словах, апошнім часам да наведвання будынка асаблівы ажыятаж.

«Народная сцежка не зарастае. Нашу сустрэчу сёння пакажуць у сродках масавай інфармацыі, і колькасць запытаў вырасце яшчэ ў паўтары разы. І гэта вельмі прыемна, бо нам важна, каб тут пабывала, як мага больш людзей», — сцвярджае Наталля Эйсмант.

Марыя ДАДАЛКА

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА 

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».