Вы тут

Паэтычны «Васільковы мёд»


Перакананне, што паэзію сёння не чытаюць, спрабуюць парушыць некаторыя айчынныя кніжныя выдавецтвы. Зазірнуўшы ў тэматычны план дзяржаўнага выдавецтва «Мастацкая літаратура» альбо звярнуўшы ўвагу на кнігі Выдавецкага дома «Звязда», можна разгледзець, што паэтычныя кнігі ўсё ж карыстаюцца попытам. 


Вось паслухаем каментарый загадчыка аддзела рэалізацыі Выдавецкага дома «Звязда» Святланы ГАНЦАРЭВІЧ:

Мы неяк раней болей уважлівымі былі да паэзіі выключна ў дзіцячым кнігавыданні. У 2020 — 2021 гады выдалі зборнікі вершаў для дзяцей Віктара Ляскоўскага, Міхася Пазнякова, Надзеі Парчук, Іны Фраловай, Ніны Галіноўскай, Міколы Чарняўскага, іншых аўтараў, якія пішуць на беларускай ці рускай мовах. І кнігі іх вельмі хутка разыходзяцца — і з кнігарняў, і з нашага склада праз продажы для бібліятэк. А вось сёлета паспрабавалі выдаць кнігі паэзіі, скажам так, адрасаваныя дарослам у чытачу. Выдалі кнігу «Званы» Анатоля Сыса накладам 1000 экзэмпляраў. Такім жа тыражом выдалі кнігу вершаў Генадзя Бураўкіна. 1 100 экзэмпляраў кнігі Рыгора Барадуліна «Ніткі бліскавіц» выдалі. «Званоў» Анатоля Сыса ў нас засталося толькі 66 экзэмпляраў. Недзе за паўгода прадалі 540 экз. кнігі вершаў Генадзя Бураўкіна «Мой боль і запавет», гэтулькі ж экзэмпляраў кнігі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. З 1000 выдадзеных экзэмпляраў кнігі Леаніда Дранько-Майсюка «Скарб» прадалі 759 асобнікаў. 

Зусім нядаўна ў «Звяздзе» выдалі зборнік вершаў Алеся Бадака «Уладар ветру». І ўжо паспелі распаўсюдзіць 248 экзэмпляраў. А зараз рыхтуецца да выдання кніга паэзіі Віктара Шніпа «Васільковы мёд». Яе, як і папярэднія паэтычныя зборнікі, можна будзе ўбачыць у продажы ў кнігарні «Акадэмкніга» у Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 82, а таксама ў сетцы крамаў ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.