Вы тут

У сусветнай анталогіі жаночай паэзіі прадстаўлены беларускі


Маквала ГАНАШВІЛІ — кіраўнік пісьменніцкага Саюза Грузіі, адна з самых аўтарытэтных сучасных паэтэс Каўказа. Шмат сіл і намаганняў надае паяднанню творчых сіл розных краін. Выразным праектам у гэтым накірунку з’яўляецца анталогія жаночай паэзіі свету, над якой перакладчыца працавала доўгі час. 


У зорным складзе анталогіі жаночых твораў, сабраных і складзеных Маквалай Ганашвілі, вартае месца займаюць і беларускі. Свой рэй з грузінскім чытачом вядуць прадстаўніцы розных творчых пакаленняў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Яўгенія Янішчыц, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі ў намінацыі «Дэбют», лаўрэат Міднароднага конкурсу маладых літаратараў «Першацвет» Юлія Алейчанка, лаўрэат Брэсцкай абласной Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка Марыя Кобец, маладая паэтэса Наста Манцэвіч. 

Варта заўважыць, што беларуска-грузінскія стасункі ў галіне літаратуры ў апошні час набываюць новае гучанне. У Беларусі па запрашэнню Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюза пісьменнікаў Беларусі пабываў грузінскі паэт і перакладчык Аляксандр Элердашвілі. Ён прыняў удзел у Міжнародным «круглым стале» «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», які праходзіў у 2019 годзе ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства ў Слоніме. А Маквала Ганашвілі да кнігі аднаго верша «Якуб Колас на мовах народаў свету» пераклала на грузінскую мову верш народнага песняра Беларусі Якуба Коласа «Родныя вобразы». 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.