Вы тут

На 2–7 градусаў вышэй за норму, але гэта не доўга


Зіма ў нашай краіне пачалася строга па графіку — з першых лічбаў снежня. Але, на другі тыдзень яе не хапіла. Да нас «зазірнула» зімовая адліга, калі ўсталяваўся тэмпературны рэжым, што стаў значна апярэджваць кліматычную норму і больш адпавядаць сярэдзіне лістапада. А таму цёплае акіянічнае паветра і ападкі ў выглядзе дажджу сталі прычынай хуткага разбурэння снежнага покрыва.


Фота: pixabay.com

Ужо ў гэтыя дні на большай частцы тэрыторыі краіны снег амаль увесь растаў і толькі па поўначы краіны назіраецца снежнае покрыва вышынёй да 1–5 сантыметраў, на крайнім паўночным усходзе Віцебскай вобласці метэастанцыя Езярышча зарэгістравала 15 сантыметраў. У першай палове тыдня снег працягне раставаць, а бліжэй да выхадных зноў чакаецца снег. Так, у пятніцу і суботу пахаладае і да нас зноў прыйдзе зіма, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У другой палове дня ў аўторак умовы надвор’я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Гродзенскай вобласці чакаецца невялікі мокры снег з дажджом. У асобных раёнах туман, галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла.

А вось у сярэдзіне тыдня адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў і цёплай паветранай масы, якая распаўсюджваецца з боку Балтыйскага мора. У сераду чакаецца воблачна з праясненнямі. Уачы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 5 градусаў, пры праясненнях да 8 марозу, удзень — ад 2 марозу да 3 цяпла.

Не зусім зімовае надвор’е ўсталюецца і ў чацвер. У гэты дзень будзе пераважаць воблачнае надвор’е, часам з ападкамі, у асноўным дождж. Месцамі туман, уначы і раніцай слабы галалёд. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, па паўночнай палове парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла, удзень —1—6 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу і на выхадныя на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць больш халодная паветраная маса. Менавіта ў пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі будуць ісці ўжо ў выглядзе мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла.

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць і больш зімовае надвор’е. Месцамі па рэспубліцы пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны з пераходам на заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад нуля да мінус 7 градусаў, максімальная ўдзень ад 4 марозу да 2 цяпла. Слабаадмоўнае надвор’е нават удзень чакаецца ў нядзелю. Будзе ісці снег, а ў асобных раёнах слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?