Вы тут

Піневіч: Амікрон-штам каранавіруса ў Беларусі пакуль не выяўлены


Шпіталізацыя з ковід-пнеўманіямі ў Беларусі сёння складае 30 % ад піка хвалі, да канца гэтага года плануецца вакцынаваць палову насельніцтва, а штам «Амікрон» у краіне пакуль не выяўлены. Пра гэта расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, які ўзяў удзел у пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў аховы здароўя Расіі і Беларусі ў Маскве.


Фота: pixabay.com

Дзмітрый Піневіч таксама расказаў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы абмяркоўваецца пытанне стварэння агульнай базы вакцынаваных грамадзян Беларусі і Расіі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Пытанне абмяркоўваецца на базе Саюзнай дзяржавы і на базе ЕАЭС. Гаворачы аб магчымасці стварэння агульнай базы вакцынаваных беларусаў і расіян, міністр адзначыў, што першы крок у такім напрамку ўжо зроблены — гэта ўкараненне ўзаемнага прызнання тэсціравання ў дадатку «Падарожнічаю без COVІD-19». Другі этап — прызнанне сертыфікатаў і трэці — агульная база абмену даных.

Вытворчасць вакцыны «Спадарожнік V» плануецца цалкам лакалізаваць у Беларусі ў наступным годзе. Цяпер ідуць перагаворы з вытворцамі іншых расійскіх вакцын аб арганізацыі іх вытворчасці на беларускіх прадпрыемствах.

Што датычыцца выяўлення новых штамаў, то сістэма аховы здароўя павінна быць гатовая да любога развіцця падзей, падкрэсліў Дзмітрый Піневіч,

— Так, мы рыхтуемся, безумоўна, але мы не чакаем якіх-небудзь значных змяненняў у эпідэмічнай абстаноўцы, — дадаў ён. — На сёння амікрон-штам каранавіруса ў Беларусі пакуль не выяўлены. Мы яго шукаем усімі ўзмоцненымі спосабамі. Мы бачым з адкрытых крыніц, што гэты штам выклікае захворванне не цяжэйшае, чым штам «Дэльта». Ён распаўсюджваецца хутчэй, кажучы простай мовай, але пры гэтым цяжар захворвання не вышэйшы, чым ад дэльта-віруса. Пра гэта кажуць даследаванні.

Міністр адзначыў, што агульны імунітэт дасягаецца як за кошт вакцынацыі, так і за кошт імунітэту тых, хто перахварэў:

— Тое, што хваля пайшла ўніз, сведчыць, што агульны імунітэт на дадзены момант спрацаваў. Ахоп вакцынацыі першым кампанентам ужо перавышае 40 працэнтаў. Я думаю, што да канца гэтага года будзе 50 %. Узровень захваральнасці, шпіталізацыі з пнеўманіямі ў нас цяпер складае менш за 30 % ад хвалі, якая была. Таму масава ўстановы перапрафілююцца назад — на аказанне той медыцынскай дапамогі, для якой гэтыя ўстановы былі прызначаны.

Пры гэтым Дзмітрый Піневіч асабліва падкрэсліў той факт, што ў Беларусі падчас пандэміі аказанне планавай медыцынскай дапамогі не спынялася. І распавёў, што нароўні з імунізацыяй супраць CОVІD-19 сістэму аховы здароўя хвалюе кампанія па вакцынацыі супраць грыпу. Паводле яго слоў, бягучы ўзровень ахопу прышчэпкамі супраць грыпу набліжаецца да 30 %. Ён дадаў, што цяпер у Беларусі фіксуюцца выпадкі захворвання на грып тыпу А.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.