Вы тут

З панядзелка і зноў зіма


У пачатку наступнага тыдня да нас прыйдуць маразы да мінус 15–20 градусаў.


Нешта снежань пакуль суперцёплы. У паўночных шыротах Атлантычныя цыклоны бесперапынным ланцужком ссоўваюцца на ўсход і арктычнае паветра ніяк не можа прарвацца на поўдзень кантынента. У большасці дзяржаў Еўропы ўсталявалася не па сезоне цёплае надвор’е. І на выхадныя напор цяпла ўзмоцніцца. Нават у нашай краіне месцамі чакаецца 5 градусаў вышэй за нуль. У многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі будуць згушчацца туманы. Па-ранейшаму захаваецца павышаны тэмпературны рэжым і практычна паўсюдна снег растане, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Дастаткова цёпла будзе ў пятніцу і суботу. У апошні працоўны дзень тыдня ўмовы надвор’я ў краіне будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Фінскага заліва. Будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

Дастаткова слізка будзе ў суботу, калі ўначы надвор’е будуць фарміраваць няўстойлівыя паветраныя масы. Раніцай і ўдзень чакаецца перамяшчэнне атмасфернага фронту з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, удзень з дажджом. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, удзень з пераходам на заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла, удзень — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

У нядзелю надворе будуць фарміраваць франтальныя раздзелы, якія звязаныя з чарговым атлантычным цыклонам. Дарэчы, ён будзе ссоўваюцца праз Скандынаўскі паўвостраў на паўночны захад Еўрапейскай Расіі. У Беларусі будзе пераважаць пахмурнае надвор’е. Пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні парывісты, раніцай і ўдзень месцамі па паўднёвым захадзе краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, удзень — на некалькі градусаў вышэй.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня сітуацыя ў атмасферы пачне мяняцца. Глыбокі і шырокі цыклон, які перамясціўся на ўсход ад Масквы, пачне разгортваць паветраныя патокі. Замест атлантычнага цяпла ў краіну ўжо будзе паступаць арктычнае паветра з боку Баранцавага мора.

Пахаладанне пачнецца ў панядзелак. Часам будзе ісці невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля па паўднёвым захадзе да мінус 10 градусаў па паўночным усходзе краіны.

А вось з аўторка чакаецца халоднае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе невялікі снег, у многіх раёнах усталюецца снежнае покрыва. Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 7–14 марозу, пры праясненнях — да мінус 15–20 градусаў. Удзень будзе 5–12 градусаў ніжэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.