Вы тут

Леанід Заяц абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі


Нагадаем, што 13 снежня рашэннем кіраўніка дзяржавы Анатоль Ісачанка быў прызначаны на пасаду старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Паводле рэгламенту, яго паўнамоцтвы датэрмінова павінны быць спыненыя ў верхняй палаце парламента. Адпаведным указам Прэзідэнта былы старшыня аблвыканкама Леанід Заяц быў прызначаны членам Савета Рэспублікі.


Прадстаўляючы яго ў якасці кандыдата на вакантную пасаду віцэ-спікера Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА адзначыла, што ведае Леаніда Канстанцінавіча даўно як прафесіянала сваёй справы, вельмі вопытнага кіраўніка, які прайшоў выдатную школу, працуючы кіраўніком прадпрыемства, міністрам, губернатарам.

— Той прафесійны вопыт, які ён мае, несумненна, будзе карысны ў нашай рабоце. Вельмі важна, што Леанід Канстанцінавіч — гэта выдатны чалавек, сапраўдны патрыёт сваёй краіны, — падкрэсліла яна. — Ён любіць і цэніць людзей — гэта вельмі важна, не падзяляе людзей па пасадах, званні, расавай прыналежнасці — для яго ўсе роўныя.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу, што Леанід Заяц шмат зрабіў на ніве выканаўчай улады, яго вопыт будзе прыдатны ў заканадаўчым рэчышчы.

З просьбай падтрымаць яго кандыдатуру да членаў Савета Рэспублікі звярнуліся таксама старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы і сенатар, абраны ад Магілёўскай вобласці, Віктар АНАНІЧ.
— Я вырас і працаваў з вамі і сярод вас, таму сваю біяграфію расказваць няма сэнсу. Я зраблю ўсё, каб апраўдаць давер, які на мяне ўскладзены, — адзначыў Леанід Заяц, падчас абмеркавання яго кандыдатуры на пасаду віцэ-спікера Савета Рэспублікі.
Падчас тайнага галасавання сенатары аднагалосна пагадзіліся з прапанаванай кандыдатурай.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?