Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень будзе дастаткова напружаны і насычаны. Трэба паспець шмат што завяршыць менавіта сёлета. Але пакуль не рвіцеся пачынаць новае, паспрабуйце не фарсіраваць падзеі, гэта будзе толькі растрачваннем сіл. Паспрабуйце захоўваць душэўную раўнавагу і вучыцеся радавацца таму, што маеце. Засцеражыце сябе ад непатрэбных сустрэч і бессэнсоўных спрэчак.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вам давядзецца выйсці за межы звыклага асяроддзя, каб лепш зразумець сітуацыю, якая склалася, і ўбачыць перспектывы. Больш увагі ўдзяліце прафесійным абавязкам, не спазняйцеся на сустрэчы. У сярэдзіне тыдня можаце апынуцца перад выбарам новага шляху для сваёй кар'еры, але не даводзьце сябе да ператамлення — ёсць немалая верагоднасць, што здароўе дасць збой. У нядзелю варта крыху расслабіцца і ўпрыгожыць ёлку.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні ў вас можа з'явіцца пачуццё настальгіі, паспрабуйце не аддавацца суму. Вас чакаюць радасныя падзеі, прыемныя сустрэчы і дарагія падарункі. Будзьце смялейшыя, не бойцеся марыць і брацца за рэалізацыю новых праектаў. У вас усё атрымаецца!


РАК. На гэтым тыдні верагодны некаторыя цяжкасці ў справах. Але вы ў сілах гэта пераадольваць і даказаць прафесійную кампетэнтнасць як у буйных пытаннях, так і ў дробязях. Так што ваш аўтарытэт значна ўзрасце, а гэта будзе садзейнічаць прасоўванню па кар'ернай лесвіцы. Пажадана прымаць усе рашэнні самастойна, не прыслухоўваючыся да ўяўных добразычліўцаў і аматараў даваць «мудрыя» парады. У выхадныя купіце падарункі для родных і блізкіх.


ЛЕЎ. У панядзелак чакайце прыемных вестак, дзень удалы для новых знаёмстваў. Магчыма, у вас з'явіцца цікавая кампанія для сустрэчы новага года. У сераду вашы магчымасці пашырацца, але лепш заняцца якой-небудзь канкрэтнай справай, засяродзіцца на ёй. Субота — выдатны дзень для добраўпарадкавання і ўпрыгожвання свайго дома да свята. Але, будуючы грандыёзныя планы, суаднясіце свае сілы з рэальнасцю.


ДЗЕВА. Давярай, але правярай — вось адна з галоўных задач тыдня. Вы зможаце дасягнуць амаль любых вяршынь, але толькі пры крытычных адносінах да сябе і яшчэ больш крытычных — да навакольных. Не выключаны падман — лепш зняць ружовыя акуляры загадзя. На гэтым тыдні добра прасоўваюцца навуковыя даследаванні, плануйце канструктыўную размову з начальствам, раскажыце яму пра свае ідэі. Бліжэй да канца тыдня вы зможаце своечасова завяршыць важную і адказную справу. Выхадныя будуць на рэдкасць напружанымі і поўнымі перадсвяточнай мітусні.


ШАЛІ. Цяжкасці і перашкоды, якія ўзніклі перад вамі, на працягу ўсяго тыдня будуць паступова адыходзіць. Затое адкрыюцца бліскучыя перспектывы і ў кар'еры, і ў асабістым жыцці. Толькі пажадана пакуль не расказваць пра свае планы і задумы, тады яны маюць шанц рэалізавацца. У выхадныя варта паставіць ёлку і запаліць пабольш гірлянд.


СКАРПІЁН. Вы не можаце не заўважыць усмешкі фартуны. Вас чакае кар'ерны рост і вялікі прыбытак. Споўняцца даўнія мары і жаданні. Да вашага меркавання будзе прыслухоўвацца начальства. Надарыцца магчымасць і жаданне парадаваць блізкіх падарункамі і падарожжам на святы.


СТРАЛЕЦ. Вам будзе спадарожнічаць поспех у прасоўванні новых ідэй і арыгінальных распрацовак. Прыхільная ўвага начальства і калег забяспечана. Паберажыце добрыя адносіны паміж блізкімі людзьмі ад крыўд і непаразуменняў. У канцы тыдня магчымы стомленасць, эмацыянальная няўстойлівасць і павышаная ранімасць. Субота — удалы дзень для набыцця падарункаў.


КАЗЯРОГ. Залог поспеху — у выкарыстанні асабістых і дзелавых сувязяў. Гэты тыдзень запомніцца багаццем сустрэч і цікавымі знаёмствамі. Не адкладайце рашэнне наспелых праблем у доўгую скрыню. Добры час для падрыхтоўкі да свята і планавання паездак. Прыслухайцеся да парад блізкіх.


ВАДАЛІЎ. Надышоў тыдзень актыўных дзеянняў, калі ад вас запатрабуецца прадпрымальнасць. Будзьце на вышыні, не давайце нагоды нядобразычліўцам і зайздроснікам. Калі зможаце вытрымаць прынцыповую пазіцыю, то вашы задумы ўвасобяцца ў жыццё. Многае паспееце, практычна ўсё ў вас будзе атрымлівацца, а, такім чынам, узрасце дабрабыт. Толькі не перапрацуйце. Выхадныя па магчымасці правядзіце ў цішыні ды спакоі.


РЫБЫ. На гэтым тыдні на рабоце верагодныя нечаканыя змены, далёкія паездкі і камандзіроўкі. Не варта баяцца дзейнічаць і праявіць сябе, і ўсё складзецца ўдала. Паспрабуйце завяршыць старыя справы і праекты да новага года і ўрэгуляваць рознагалоссі з навакольнымі мірным шляхам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.