Вы тут

Качанава — сенатарам: Мы павінны актывізаваць тлумачальную работу з людзьмі


На шостай сесіі Савета Рэспублікі яго Старшыня выказалася аб непрымальнай палітыцы калектыўнага Захаду, двайных стандартах і сумнеўных каштоўнасцях і дзейнасці, якую сенатарам неабходна праводзіць з насельніцтвам. 


У прыватнасці, Наталля Качанава ўзгадала свой нядаўні візіт у ТЛЦ «Брэміна-Брузгі», дзе жывуць у спадзяванні трапіць у Еўрасаюз сотні бежанцаў з краін Блізкага Усходу. 

— Вядома, Захад у поўнай меры паказвае ўсю сваю «прыгажосць»: глядзець было немагчыма ў вочы гэтых дзяцей. Проста ахоплівае здранцвенне! — эмацыянальна выказалася Старшыня Савета Рэспублікі. 

Яна звярнула ўвагу на тое, наколькі нават такія працэсы палітызаваны. 

— Жудасна! Чалавечае жыццё не каштуе нічога, — кажа яна і адзначае, што за гэтым стаяць заходняя сістэма каштоўнасцяў і падвойныя стандарты.

Спікер Савета Рэспублікі падкрэслівае, каб захаваць нашу краіну, неабходна кожнаму на сваім месцы ўключыцца ў работу па абароне яе незалежнасці і суверэнітэту:

— Мы не павінны думаць пра тое, што ёсць нехта, хто павінен гэта зрабіць, — звяртае яна ўвагу. — Ніхто. Кожны з нас павінен гэта зрабіць. І не трэба чакаць ніякіх указанняў. 

Наталля Качанава нагадала падыходы, якімі кіруецца кіраўнік краіны:

— Прэзідэнт гаворыць абсалютна выразныя і зразумелыя для нас падыходы. І трэба адказна працаваць на апераджэнне з людзьмі, тлумачачы ім, што стаіць за мірам і спакоем у нашай краіне.

Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтавала: калі нехта ўчора дзесьці выказваўся, гэта робяць людзі, якія абсалютна не разумеюць, што адбываецца ў краіне. 

— Ці разумеюць і робяць гэта наўмысна, бо іх дзейнасць нацэленая на развал краіны, — адзначыла Наталля Качанава. — Хто ўмее аналізаваць бачаць, што супраць Расіі і Беларусі ідзе адкрытая гібрыдная вайна і мы павінны гэтаму супрацьстаяць.

Яна заклікала калег-сенатараў працаваць больш актыўна з насельніцтвам, сустракаючыся з працоўнымі калектывамі, падчас гутарак на прыёмах і гэтак далей.

— Ведаю, што многія з вас гэта робяць, але цяпер трэба актывізаваць сваю дзейнасць па ўсіх напрамках. Дзе можаце, сустракайцеся з людзьмі, дзе можаце, кажыце, бо за гэтым будучыня нашай краіны і гэта не проста прыгожыя словы, — рэзюмавала яна.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».