Вы тут

Збегшы польскі вайсковец распавёў пра прычыны свайго ўчынку


Польскі вайсковец Эміль Чэчка, які папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, распавёў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» аб прычынах свайго ўчынку, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Я дэзерціраваў з войска праз калючы дрот, парваў штаны, параніў руку, перабег праз нейтральную паласу і ўбачыў, што едзе польскі патруль. Я зняў форму і без адзення вакольнымі шляхамі пабег у бок Беларусі. Я вырашыў пакінуць польскае войска менавіта такім спосабам, таму што немагчыма маўчаць аб тым, што робіцца на тэрыторыі Польшчы», — распавёў Эміль Чэчка.

Паводле яго слоў, ён не згодзен з палітыкай сваёй дзяржавы. «Сядзеў ля агню, нічым не займаўся і думаў пра тое, што адбывалася ў гэтых лясах апошнія месяцы. Мы спачатку прыехалі, нам сказалі, што будзем стаяць каля памежных слупоў. У адзін момант пачалі прыязджаць да нас мужчыны з контрразведкі. Яны проста стаялі, часам толькі каго-небудзь чаплялі, каб салдаты прывыкалі да таго, што да іх праяўляюць агрэсію. Калі салдат выходзіў кудысьці, яны правяралі дакументы без прычыны, казалі яму глупства, хоць разумелі, што ён не можа нічога адказаць — тыповая дэманстрацыя перавагі», — сказаў вайсковец.

«Пасля ўсяго, што яны зрабілі, каб ні адзін салдат не збег, яны пастараюцца замяць гэтую справу, зрабіць з мяне самага дрэннага чалавека, кажучы, што я ствараю праблемы ў арміі або што ўвогуле я загінуў. Гэта відавочна», — дадаў Эміль Чэчка.

Як раней паведамілі ў ДПК, 16 снежня паблізу ад беларуска-польскай мяжы нашым пагранічным нарадам быў спынены ваеннаслужачы Узброеных сіл Польшчы Чэчка Эміль 1996 года нараджэння. Мужчына заявіў, што з’яўляецца вайскоўцам 11-га Мазурскага артылерыйскага палка 16-й Паморскай механізаванай дывізіі імя караля Казіміра, часткі якой былі перакінуты для забеспячэння аховы ўчастка мяжы з Беларуссю ў перыяд дзеяння надзвычайнага становішча на прыгранічных тэрыторыях Польшчы. У сувязі з нязгодай з палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкай негуманнага абыходжання з бежанцамі ваеннаслужачы папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.