Вы тут

Яшчэ не Новы год, але...


Хто мне адкажа, калі пачынаецца навагодняе свята? Кожны мяркуе па-свойму, але ж усе мы з цікавасцю гатовыя зазірнуць у тыя наступныя дні, якія ў календары гэтаму святу папярэднічаюць. Адны з нас сёння рыхтуюць падарункі, другія ўпрыгожваюць свой дом (а таксама плошчы і вуліцы), прыглядаюцца да ёлачных рынкаў... Адным словам, асалода прадчування свята ёсць у настроі кожнага.


Я не памыліўся, калі з фотаапаратам у руках прайшоў па цэнтры Мінска з мэтай зафатаграфаваць, як выглядае сталіца ў апошнія снежаньскія дні. На вуліцах ужо ззяюць гірлянды, вабяць вока казачныя інсталяцыі, нават сярод пешаходаў сустракаюцца Дзяды Марозы і Снягуркі. Пабываў я на галоўнай пляцоўцы свята каля Палаца спорту, дзе уладкоўваюць месца для святочнага канцэрта. На Кастрычніцкай плошчы убачыў падрыхтоўку да «Каляднага кірмашу». У Верхнім горадзе падзівіўся, як спрытна ўзводзяць фантастычныя дэкарацыі «ёлкі-касмалёта», так будзе выглядаць комплекс сцэны для вядомых выканаўцаў.

Карацей, гледзячы на радасны настрой і святочныя перамены вакол нас, разумееш: навагодняе свята ўжо пачалося. Назірайце ж і адчувайце яго.

Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».