Вы тут

Наталля Качанава азнаёмілася з праектам па інавацыйнай вытворчасці на «Гарызонце»


Для гэтага яна выехала на месца, дзе пераканалася — пастаўленыя Прэзідэнтам задачы вырашаюцца досыць эфектыўна.


Нагадаем, што інавацыйная вытворчасць размесціцца ў межах вуліцы Куйбышава — праспекта Машэрава — вуліц Чырвоная і Кісялёва ў сталіцы. У інавацыйна-індустрыяльным цэнтры, які зараз знаходзіцца на рэканструкцыі, будуць ствараць разумныя рэчы рознага бытавога прызначэння, распрацаваныя спецыялістамі холдынгу «Гарызонт». Работы па яго абнаўленні пачаліся некалькі месяцаў таму. За гэты час тут паспелі правесці мадэрнізацыю памяшканняў з абнаўленнем сцен і столяў, падлогі, замянілі вокны і ўваходныя групы. Па ацэнках спецыялістаў, на дадзены момант індустрыяльны цэнтр гатовы прыкладна на 60%. Завяршыць работы цалкам абяцаюць да ліпеня 2022 года.

Пасля дэталёвага вывучэння зробленага на аб’екце Наталля Качанава расказала журналістам падрабязнасці свайго візіту. 

— Прэзідэнтам было дадзена даручэнне, каб усе невыкарыстоўваемыя плошчы на прадпрыемстве «Гарызонт» былі задзейнічаныя, прычым эфектыўна, пад развіццё вытворчасці, — нагадала Старшыня Савета Рэспублікі.

Яна паведаміла, што ў гэтай сувязі быў распрацаваны план-графік выканання работ па ўключэнні ў абарот невыкарыстоўваемых плошчаў, які трымаецца на кантролі.

— Сёння мы падвялі вынікі 2021 года. Усе запланаваныя мерапрыемствы выкананы, — адзначыла Наталля Качанава. — Усе карпусы, дзе знаходзілася старое абсталяванне, і выглядалі яны не эстэтычна, прыведзены ў парадак у адпаведнасці з планам-графікам.

Яна патлумачыла, што па выніках першага паўгоддзя 2022 адзін з карпусоў будзе ўведзены ў эксплуатацыю і пачне дзейнічаць як інавацыйная пляцоўка па выпуску прадукцыі, якую традыцыйна выпускае прадпрыемства «Гарызонт».

— У далейшым (а менавіта ў 2022-2023 гадах) тут будуць праводзіцца работы па ўключэнні ў абарот іншых плошчаў — пад медыцынскі, адукацыйны цэнтры. Гэта ўсё тое, што запатрабавана і ў горадзе Мінску, і сярод работнікаў прадпрыемства «Гарызонт», — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента, упаўнаважаная Прэзідэнта па горадзе Мінску. 

Адзначым, што на тэрыторыі будзе створана ўнікальнае для краіны месца перадавых тэхналогій. У 18 карпусах размесцяцца сучасная вытворчасць, медыцынскі і адукацыйны цэнтры, паркінгі, культурныя прасторы, інавацыйнае асяроддзе. Тэрыторыю абсталююць разумнымі лаўкамі, ліхтарамі на сонечных батарэях.

Як падкрэсліла Наталля Качанава задачы, пастаўленыя кіраўніком краіны па ўключэнні ў абарот невыкарыстоўваемых плошчаў і адкрыцці тут вытворчасцяў, выконваюцца ў поўным аб’ёме. 

— Вядома, мы будзем трымаць гэтыя пытанні на кантролі. Але, разам з тым я бачу, што ўсе пастаўленыя задачы тут вырашаюцца і вырашаюцца досыць эфектыўна, — пераканана яна і адзначыла, што рэалізацыю праекта працягнуць трымаць на кантролі. У поўнай меры яго плануюць выканаць у 2025 годзе.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.