Вы тут

Сенатары прынялі зварот да еўрапейскіх парламентарыяў


На шостай сесіі Савета Рэспублікі парламентарыі звярнуліся да калег-парламентарыяў з краін ЕС, у якім акцэнтавалі ўвагу на тым, што еўрадэпутаты з бессэнсоўнай настойлівасцю праяўляюць занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі, а не звяртаюць увагу на сур’ёзныя праблемы сваіх краін і народаў.


— Выклікае адназначнае непрыманне і абмеркаванне, што беларуская тэматыка разглядаецца на аснове адкрытых фэйкаў і лжывай інфармацыі, якая паступае ад людзей, якія заклікамі да санкцый здраджваюць сваёй краіне — Рэспубліцы Беларусь, — зачытаў зварот старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ. 

Ён падкрэсліў, што беларускія парламентарыі катэгарычна не прымаюць сцвярджэнні аб датычнасці беларускага боку да стварэння міграцыйнага крызісу на мяжы з Еўрапейскім Саюзам. 

— Беларусь не з’яўляецца прычынай і крыніцай гэтай праблемы. Людзі бягуць ад вайны і галечы з краін Блізкага Усходу, — падкрэсліў выступоўца. — Вамі, еўрапейскімі палітыкамі, гэтым бежанцам была абяцана лепшае жыццё. Беларускія сенатары, у адрозненне ад еўрапейскіх парламентарыяў, не па чутках ведаюць сітуацыю на мяжы. Савет Рэспублікі з першага дня дапамагае абяздоленым людзям, для іх створаны прыймальныя ўмовы, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.

У звароце адзначаецца, што польскае кіраўніцтва пераступіла мноства чырвоных ліній у дачыненні да бежанцаў, перайшло межы здаровага сэнсу і чалавечай маралі. Гэта пацвярджаюць апавяданні польскага вайскоўца, які папрасіў у Беларусі палітычнага прытулку.

— Злачынныя дзеянні польскага боку па жорсткіх расправах над мігрантамі на мяжы старанна задакументаваныя і прааналізаваны праваахоўнымі органамі Беларусі. Мы не будзем пра гэта маўчаць. Усе матэрыялы будуць перададзеныя ў міжнародныя арганізацыі і міжпарламенцкія структуры, — цытуе тэкст звароту старшыня профільнай камісіі. 

Аўтары дакумента заклікаюць еўрапейскіх парламентарыяў і чыноўнікаў пачуць праўдзівую інфармацыю аб міграцыйным крызісе, пазіцыю беларускага боку, патрабуюць не парушаць нормы міжнароднага права. 

— Але нас не чуюць, — падкрэсліў выступоўца. — Звяртаемся ў чарговы раз — спыніце распаўсюджваць неадпаведную рэчаіснасці інфармацыю аб Рэспубліцы Беларусь, умяшанне ва ўнутраныя справы, стварэнне небяспечнай сітуацыі ў галіне рэгіянальнай бяспекі, што не адпавядае інтарэсам народаў усіх еўрапейскіх краін, у тым ліку Рэспублікі Беларусь.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.