Вы тут

На прамой лініі старшыні Віцебскага абласавета дэпутатаў паскардзіліся на... скаржнікаў!


У сераду на прамой лініі ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце «дзяжурыў» старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Да народнага выбранніка звярнуліся тры чалавекі.


 

Першым на сувязі быў жыхар Аршанскага раёна, які папрасіў... не адносіцца сур’ёзна да зямлячкі, якая вельмі часта скардзіцца па многіх пытаннях у розныя інстанцыі ад імя свайго сына, якога прызналі недзеяздольным. Раней гэта рабіў апошні. Такіх называюць «прафесійныя скаржнікі». Цяпер яго апякуе мама, і «бамбардзіроўкі скаргамі» дзяржаўных органаў працягваюцца. 

Другі званок быў з Оршы. Жанчына папрасіла садзейнічання ў тым, каб у былым ведамасным двухпавярховым доме не з усімі выгодамі, дзе ўсе кватэры, акрамя адной прыватызаваны, абслугоўванне па пытаннях ЖКХ, у тым ліку каналізацыйную адпампоўку рабілі па фіксаваных цэнах, а не як цяпер — камерцыйных. На сёння вельмі па кішэні б’юць расцэнкі той жа адпампоўкі. Дэпутат паабяцаў праінфармаваць адказных асобаў мясцовай улады, каб пастараліся знайсці вырашэнне праблемы. 

Апошнім патэлефанаваў жыхар Сенненскага раёна. Пенсіянер у вельмі паважаным узросце выказаў меркаванне аб тым, што развіццё сельскай гаспадаркі ў яго краі пакуль што, на яго погляд, вядзецца недастаткова паспяхова. Землі, па яго назіраннях, зарастаюць, таму ёсць занепакоенасць, што сельскагаспадарчыя плошчы не запатрабаваныя ў параўнанні з савецкім часам. Памяншэнне пасяўной плошчы — праблема! — упэўнены заяўнік. І гэтыя думкі будуць прааналізаваныя.

Як народны выбраннік спікер абласнога парламента ўвесь час на сувязі, даступны для зваротаў у любой форме. У прыватнасці, часта гутарыць з сваімі выбаршчыкамі з Гарадоччыны, кожны месяц працуе ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкіх груп у розных рэгіёнах. 
Людзі нярэдка пазнаюць яго на вуліцы ды іншых грамадскіх месцах і агучваюць праблемы, просяць падказаць, як знайсці выйсце з складанай жыццёвай сітуацыі, нярэдка дзякуюць за аказаную дапамогу і зноў многія нешта просяць, бо ўпэўніліся ў эфектыўнасці дзейнасці дэпутата.

Ды і, акрамя ўсяго іншага, яму часта тэлефануюць непасрэдна ў кабінет, бо нумар службовага тэлефона ўказаны на сайце аблвыканкама.

Усе звароты важныя, няма дробных пытанняў, заўсёды трэба ўважліва выслухаць чалавека і пастарацца аказаць яму дапамогу, выказаць словы разумення і падтрымкі, рэзюмаваў мерапрыемства Уладзімір Цярэнцьеў. 

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».