Вы тут

Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ў межах акцыі «Нашы дзеці» наведаў Маладзечанскую санаторную школу-інтэрнат


Сустракалі міністра юныя ратавальнікі-пажарныя клуба «Агняборац». Хлопчыкі і дзяўчынкі пажадалі ратавальнікам заставацца такімі ж мужнымі і моцнымі і заверылі, што, калі спатрэбіцца дапамога, юныя калегі заўсёды гатовы падключыцца.


Дзеці ўручылі Вадзіму Сіняўскаму сімвал навагодніх свят — ёлку, зробленую сваімі рукамі. Дырэктар школы-інтэрната Ірына Нядвецкая пазнаёміла кіраўніка ведамства з умовамі пражывання і навучання дзяцей, правяла экскурсію і падзялілася поспехамі навучэнцаў. У 1975 годзе школа-інтэрнат была перапрафілявана ва ўстанову для дзяцей, хворых на скаліёз. Сёння тут на лячэнні знаходзіцца больш чым 150 школьнікаў.

— Завяршаецца Год народнага адзінства, і сёння, дзякуючы ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, усе кіраўнікі наведваюць дзіцячыя навучальныя ўстановы для таго, каб уручыць падарункі, — паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях. — Мяркую, нам сёння ўдалося стварыць дзецям станоўчыя эмоцыі. Упэўнены, што наша супрацоўніцтва працягнецца і ў наступным годзе.

Вадзім Сіняўскі ўручыў дырэктару ўстановы сертыфікаты на вулічны спартыўны гарадок. Дзеці змогуць займацца фізкультурай, падтрымліваць сваё здароўе і проста гуляць. Акрамя таго, у найбліжэйшы час навучэнцы змогуць наведаць Адукацыйны цэнтр бяспекі МНС.

Акрамя таго, ратавальнікі падрыхтавалі для дзяцей незвычайнае свята. Цэлы горад бяспекі з тэматычнымі пляцоўкамі разгарнуўся ў спартыўнай зале, на вуліцы хлопчыкаў і дзяўчынкаў здзіўляла выстаўка пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі. У гульнявой форме школьнікі адпрацавалі алгарытмы паводзін у шматлікіх няштатных сітуацыях пры ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных. Затым дзяцей чакала навагодняя праграма і салодкія падарункі ад ратавальнікаў. Карысныя прэзенты перадалі дзецям і прадстаўнікі Саюза жанчын МНС.

Вераніка КАНЮТА

Загаловак у газеце: Спартыўны гарадок і салодкія пачастункі ад ратавальнікаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».