Вы тут

Міністр унутраных спраў прыняў удзел у акцыі «Нашы дзеці»


Іван Кубракоў сустрэўся з выхаванцамі Радашковіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу.


Гэтыя дзеці, вядома, як і ўсе любяць цукеркі і іншыя салодкія пачастункі. Аднак самае галоўнае іх жаданне — апынуцца ў коле сваёй сямі. У вучэбна-педагагічным комплексе выхоўваюцца дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

— У навагоднія святы мы штогод прымаем удзел у акцыі «Нашы дзеці», дапамагаючы школьным і дашкольным навучальным установам па ўсёй краіне, — заўважыў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Каб падтрымаць хлопчыкаў і дзяўчынак з падшэфнай школы-садка, асаблівых нагод ніколі не шукаем. Мы даўно прыязджаем сюды не як госці, а як сапраўдныя сябры.

Робім усё, каб дзецям добра вучылася, а настаўнікам камфортна працавалася. 

Іван Кубракоў звярнуў увагу на хлопчыка, які быў асабліва сумным. Генерал-лейтэнант міліцыі ўзяў дзіця на рукі і пацікавіўся яго лёсам. Як высветлілася, трохгадовы хлопчык трапіў у складаную сітуацыю і зусім нядаўна вымушаны быў пераехаць у сацыяльны прытулак разам са сваім старэйшым братам. Настаўнікі спадзяюцца, што іх бацькі возьмуцца за розум і сям’я зноў будзе разам.

Міністр унутраных спраў адзначыў, што вельмі хоча, каб на тварах дзяцей заўсёды зіхацелі ўсмешкі. «Каб не гучала больш такой фармулёўкі, як дзеці з няшчасных сем’яў, — удакладніў Іван Кубракоў. — Мы, дарослыя, зробім усё, каб яны вярталіся дахаты, бо больш роднымі, чым мама і бацька, быць ніхто не можа». 

Сёлета праваахоўнікі вывелі дабрачынную работу на новы ўзровень. Цяпер яны адрасна дапамагаюць дзецям з нялёгкімі лёсамі, у першую чаргу сіротам і інвалідам. 

Кіраўніцтва міліцэйскага ведамства ўручыла дзецям не толькі салодкія падарункі, а і перадало мэблю для вучэбных класаў, спартыўны інвентар. 

Вераніка КАНЮТА

Фота: МУС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.