Вы тут

Віктар Лукашэнка: Мы ўсе хочам крыху цяпла і дабрыні сваім блізкім і, вядома, нашай краіне


Па-святочнаму ярка і па-спартыўнаму актыўна прайшло традыцыйнае навагодняе свята «Алімпійская ёлка», якое сабрала амаль 300 дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны. Па традыцыі галоўнымі героямі гэтага алімпійскага свята становяцца не спартсмены, а іх дзеці.


Удзельнічалі ў конкурсах, вадзілі карагоды вакол ёлкі дзеці Любові Чаркашынай, Марыны Літвінчук, Андрэя Арамнава, Аляксандра і Андрэя Багдановічаў, Аллы Цупер, Наталлі Цылінскай і многіх іншых. 

Нацыянальны алімпійскі камітэт далучыўся да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і запрасіў на свята дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны, розных сацыяльных устаноў, якія летам удзельнічалі ў культурна-масавым мерапрыемстве «Вытокі. Крок да Алімпу». Акрамя салодкіх падарункаў дзецям НАК Беларусі перадаў сертыфікаты на спартыўны інвентар для спартыўных і сацыяльных устаноў. 

Перад пачаткам свята з Новым годам усіх павіншаваў Прэзідэнт Нацыяльнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка. «Сёння на свяце сабраліся дзеці з розных рэгіёнаў нашай краіны. З гарадоў, дзе праходзіў наш фестываль „Вытокі“, дзеці і ўнукі алімпійскіх чэмпіёнаў, прызёраў Алімпійскіх гульняў, самі спартсмены. Нас сёння аб’ядноўвае адно: мы хочам крыху цяпла, дабрыні сваім блізкім, сябрам, сваякам, сем’ям і, вядома ж, нашай краіне. Няхай ёлка запаліць агні не толькі для нас, але і для нашых алімпійцаў, якіх у пачатку наступнага года чакае сур’ёзны іспыт — Алімпіяда. Няхай нашым атлетам таксама пашанцуе і яны выйграюць сваю Алімпіяду», — сказаў Віктар Лукашэнка.

Падчас свята дзеці і дарослыя трапілі ў свет прыгод: паглядзелі прадстаўленне «Сем жаданняў», сустрэліся з казачнымі персанажамі, зарадзіліся навагоднім настроем. Не абышлося без спартыўных персанажаў — маскотаў спартыўных клубаў гандбольнага «Ская», футбольнага «Софціка» і валейбольнага «Жорыка». 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Аліны МАЗАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».