Вы тут

Качанава: Інавацыйная дзейнасць — прыярытэтны напрамак развіцця краіны


Пад кіраўніцтвам спікера верхняй палаты парламента сёння ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці на базе вытворчай пляцоўкі ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» праходзіць пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі.


Тэмай разгляду з’яўляецца ўдасканаленне заканадаўства, будаўнічых нормаў і правілаў на ўсіх стадыях інвестыцыйнага цыкла для стымулявання інвестыцый у праекты высокага тэхналагічнага ўкладу, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. 

Адкрываючы пасяджэнне, Наталля Качанава адзначыла, што сёння ёсць шэраг пытанняў, якія трэба вырашаць аператыўна:

— Прэзідэнт заўсёды кажа: гэта наша краіна, і мы павінны рабіць для яе ўсё, што трэба. Паводле яе слоў, варта толькі своечасова прымаць неабходныя рашэнні, і тады ўсё можна ўрэгуляваць. 

Наталля Качанава падкрэсліла, што інавацыйная дзейнасць — адзін з прыярытэтных напрамкаў развіцця краіны. Таму вельмі важна на прыкладзе беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі — гэтай тэхналагічнай вытворчасці — убачыць вузкія месцы, ліквідацыя якіх дазволіць прыцягнуць інвестараў.

Дырэктар ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» Данііл Урыцкі адзначыў, што дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы рэалізуецца маштабны экспартаарыентаваны і імпартазамяшчальны інвестыцыйны праект.

Яго мэта — арганізацыя глыбокай перапрацоўкі збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот для вытворчасці і выхаду на мясцовы і экспартны рынкі высокапрадукцыйных, збалансаваных камбікармоў і прэміксаў.

Дырэктар прадпрыемства таксама праінфармаваў аб праведзенай рабоце і падкрэсліў, што з улікам тэхналогій, якія імкліва абнаўляюцца, заканадаўства ў гэтай сферы мае патрэбу ў карэкціроўцы.

— Рэалізацыя гэтага праекта забяспечыць эфектыўнасць сельскай гаспадаркі і дазволіць вырабляць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю, — перакананы ён.

У завяршэнне пасяджэння Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на тым, што кіраўнік дзяржавы паставіў задачу: у кожным раёне павінны быць прадпрыемствы. Для гэтага хапае плошчаў.

- Нам усім, у тым ліку мясцовым органам уладам, трэба арыентавацца на інвестараў. Новыя прадпрыемствы – гэта запатрабаваная прадукцыя, працоўныя месцы, а значыць, людзі будуць атрымліваць зарплату і застануцца ў сваім рэгіёне. Інфраструктура павінна развівацца, – падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер запэўніла ў гатоўнасці аказаць неабходныя дапамогу і падтрымку: 

- У нас высокапрафесійны склад экспертнага савета. Гэта людзі, якія прайшлі добрую школу і маюць багаты практычны вопыт, – кажа яна. 
Напрыканцы Старшыня Савета Рэспублікі нагадала: трэба выразна ўсведамляць, што будучыня залежыць ад нас.

- Кожны павінен разумець меру сваёй адказнасці. Давайце працаваць разам, — рэзюмавала Наталля Качанава.
Усе агучаныя на пасяджэнні экспертнага савета прапановы будуць адлюстраваныя ў адпаведных рэкамендацыях.

Адзначым, што пытанні ўдасканалення заканадаўства знаходзяцца ў полі дзейнасці створанага пры Савеце Рэспублікі экспертнага савета. На яго пасяджэннях разглядаюцца заканадаўчыя, нарматыўныя прававыя акты па шырокім коле пытанняў.

У рабоце экспертнага савета прынялі ўдзел члены Савета Рэспублікі Леанід Заяц, Міхаіл Русы, Віктар Ананіч і Андрэй Іванец.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.