Вы тут

Гедзіч: Усе працэсы ў лагеры бежанцаў адбываюцца ў штатным рэжыме


Член Савета Рэспублікі, каардынатар дзейнасці гуманітарнай місіі на беларуска-польскай мяжы расказаў аб тым, як праходзіць 50-ы дзень у крызісным цэнтры. 


— Усе працэсы адбываюцца у штатным рэжыме, — адразу звярнуў увагу журналістаў Ігар Гедзіч. 

Паводле яго слоў, сёння ў лагеры — лазневы дзень для мужчын. Таксама працягваецца работа адукацыйных пакояў, якія распачалі сваю дзейнасць яшчэ ў пятніцу, разлічаныя на дзяцей бежанцаў, каб тыя маглі нават у такім няпростым становішчы працягваць навучанне. 

— З дзецьмі працуюць чатыры нашы педагогі-псіхолагі і пяць валанцёраў у ліку бежанцаў, — патлумачыў сенатар. — Усе пытанні ўрэгуляваныя: ажыятажу, які быў у пятніцу, няма.

Зараз з педагогамі па пяцідзённым навучальным тыдні займаюцца па 12 чалавек. 

Што датычыцца аказання медыцынскай дапамогі, каардынатар гуманітарнай місіі адзначыў, што за бягучыя суткі за кансультацыяй звярталася каля 50 чалавек, у медыцынскіх установах знаходзяцца двое малых, трое дарослых, адна жанчына — у перынатальным цэнтры. 

— Нейкіх эксцэсаў, якія патрабуюць тэрміновых рашэнняў, няма, — падкрэсліў Ігар Гедзіч. — У гэтых адносінах мы забяспечваем выкананне даручэння Прэзідэнта, які акцэнтуе ўвагу на неабходнасці дапамагаць людзям і клапаціцца аб іх. І спецыялісты, якія тут працуюць (а іх каля 40 чалавек), добра спраўляюцца са сваёй функцыяй. 

Акрамя таго, сенатар адзначыў, што на сённяшні момант бежанцам раздадзена каля 190 тон гуманітарнага грузу. Працуе аўталаўка, пры неабходнасці, адбываецца абмен валюты. 

— Нейкіх сур’ёзных нюансаў не адзначана. Усё — у штатным рэжыме, — рэзюмаваў суразмоўнік. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.