Вы тут

Мезенцаў: Варыянт падтрымкі Полацкаму жаночаму манастыру будзе знойдзены


Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў паабяцаў падчас рабочай сустрэчы са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай аказаць дапамогу ва ўладкаванні аб’ектаў для паломнікаў. Гаворка, у прыватнасці, датычылася аб аднаўленні помніка гісторыка-культурнай спадчыны катэгорыі «0» Спаса-Праабражэнскім храме XII стагоддзя, дзе вядуцца рэстаўрацыйныя работы пры падтрымцы дзяржавы і за кошт дабрачынных і ўласных сродкаў манастыра.


Нагадаем, што ў 2025 годзе Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр адзначыць юбілей — сваё 900-годзе. Ужо цяпер усе нераўнадушныя да гэтай падзеі людзі задумваюцца аб пасільнай дапамозе манастыру з гэтай нагоды. Адной з тэм абмеркавання падчас рабочай сустрэчы Наталлі Качанавай з Дзмітрыем Мезенцавым і стаў удзел свецкай улады ў тым, каб знакавая дата гэтай мясціны прайшла на вышэйшым узроўні. 

У прыватнасці, адным з клопатаў манастыра з’яўляецца недахоп месцаў для ўсіх, хто жадае наведаць святое месца: трапезнай і вялікай гасцініцы для паломнікаў. Сюды едуць тысячы турыстаў з Беларусі і замежжа і пытанне з іх пасяленнем становіцца вельмі балючым.

Як паведаміў Дзмітрый Мезенцаў, пакуль канкрэтных праектаў з саюзнай дзяржавай па гэтым кірунку няма, але першыя крокі на шляху супрацоўніцтва ўжо зробленыя. 

— Мы самым дбайным чынам вывучым усе высновы, якія даюць рэстаўратары, архітэктары, тыя людзі, хто сёння працуе над захаваннем унікальнай спадчыны, якая захоўвалася стагоддзямі і нам даравана. І дакладна акажам дапамогу. Варыянт сістэмнай падтрымкі гэтага месца павінен быць знойдзены, — падкрэсліў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэтыя мясціны ён наведаў упершыню, і яму, як чалавеку ўцаркоўленаму, вельмі ганарова пабываць у такім святым месцы, дакрануцца да мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Дзяржсакратар спадзяецца апынуцца тут яшчэ раз, каб пазнаёміць з адным з найстарэйшых праваслаўных манастыроў сваю сям’ю. 

Акрамя таго, госці сёння таксама пабывалі ў Сафійскім саборы і Полацкім дзяржаўным ўніверсітэце.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?