Вы тут

Памёр акцёр фільмаў «Бронзавая птушка» і «Корцік» Віталь Быкаў


Савецкі і беларускі акцёр Віталь Быкаў памёр ва ўзросце 80 гадоў, паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.


 

«Мы страцілі таленавітага артыста. Яго сыход — цяжкая і незаменная страта для ўсіх нас. Тэатр і калегі выказваюць свае шчырыя спачуванні сябрам і блізкім у сувязі са смерцю Віталя Міхайлавіча», — гаворыцца ў паведамленні калег.

На творчым рахунку Віталя Быкава здымкі ў вялікай колькасці фільмаў, сярод якіх легендарныя карціны: «Корцік», «Бронзавая птушка», «Знак бяды», «У чэрвені 41-га». На сцэне тэатра імя М.Горкага ён сыграў больш за 60 роляў у спектаклях «Гарачае сэрца», «Птушкі нашай маладосці», «Конік Пржэвальскага», «Макбет», «Трохграшовая опера», «Трывога», «Гняздо глушца», «Паднятая цаліна» і іншыя.

Віталь Быкаў нарадзіўся 26 чэрвеня 1941 года ў латвійскім горадзе Даўгаўпілсе. У 1964 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кіно па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста СССР Леаніда Віўена). У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага працаваў з 10 сакавіка 1972 года.

Фота: rustheatre.by

Сярод яго ўзнагарод: Падзяка калегіі Міністэрства культуры СССР і прэзідыўма ЦК прафсаюза работнікаў культуры за актыўны ўдзел ва ўсесаюзным грамадскім аглядзе культурна-шэфскай работы ва Узброеных Сілах СССР, ганаровая грамата Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры за дасягнутыя творчыя поспехі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?