Вы тут

Дарогі, жыллё і меддапамога: Андрэйчанка правёў прыём грамадзян у Докшыцах


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння правёў прыём грамадзян у Докшыцкім райвыканкаме, перадае БелТА.


Першай звярнулася жыхарка Докшыц, якая пражывае ў інтэрнаце па вул. Школьнай і ў ім няма цёплай вады. Паводле слоў спецыялістаў, з-за тэхнічных праблем не хапала ціску ў трубах, нядаўна гэта ліквідавалі. Запэўнілі, што цяпер вада будзе. Таксама жанчына папрасіла дапамогі ў выдзяленні арэнднага жылля. Ёй сказалі напісаць заяву, камісія яго разгледзіць.

Жыхар вёскі Слабада Докшыцкага раёна прыйшоў з просьбай добраўпарадкавання дарогі паміж яго вёскай і вёскай Ражна Лепельскага раёна. Заяўнік паскардзіўся, што докшыцкія дарожнікі прыводзяць у парадак праезную частку, грэйдуюць, а на адрэзку дарогі, якая адносіцца да суседняга раёна, такіх работ не праводзяць. Яшчэ адзін мужчына прасіў, каб падсыпалі ямы на ўчастку дарогі з грунтавым пакрыццём ад трасы Р86 да вёскі Камайск. Машынам там складана праехаць. Уладзімір Андрэйчанка даручыў мясцовым уладам ацаніць сітуацыю на месцы і вырашыць пытанне.

У жыхаркі Докшыц мама сур’ёзна захварэла — востры лейкоз. Патрэбны лекавы прэпарат, які каштуе некалькі тысяч долараў. Першую дозу неабходных медыкаментаў дачка разам са сваякамі купілі, але хутка лекі скончыцца, а курс лячэння трэба працягваць. Заяўніца просіць дапамогі ў набыцці прэпарата за бюджэтныя сродкі, з гэтым пытаннем яна звярталася да начальніка аблздрава Міхаіла Вішнявецкага. Ён трымае гэтае пытанне на кантролі.

На прыём таксама прыйшлі тры прадпрымальнікі з Докшыцкага раёна, якія займаюцца нарыхтоўкай драўніны. Мужчыны скардзіліся, што райвыканкам не вылучыў ім аб’ёмы для высечкі дрэў. Справа ў тым, што ў кожнага раёна ёсць свой ліміт на высечку драўніны і яго ўжо размеркавалі паміж іншымі прадпрымальнікамі і арганізацыямі раёна. Пасля абмеркаванняў мясцовыя ўлады прапанавалі, што яны перагледзяць ужо размеркаваныя аб’ёмы на 2022 год і пры наяўнасці выдзеляць участкі для высечкі. Яшчэ адзін варыянт для бізнесменаў — праводзіць выбарачныя рубкі пасля атрымання дазволу лясгаса.

Сёння спікер ніжняй палаты парламента прыняў удзел у сесіі Докшыцкага райвыканкама. Таксама Уладзімір Андрэйчанка адкрые абноўленыя палаты ў мясцовай бальніцы.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.