Вы тут

Андрэй Хмель павіншаваў гадаванцаў Петрыкаўскага ПТВ


Камп’ютарную тэхніку і салодкія падарункі падарыў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель выхаванцам Петрыкаўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 1 лёгкай прамысловасці ў межах акцыі «Нашы дзеці».


Міністр пажадаў вучням і настаўнікам веры ў сябе, шчасця, дасягнення мэт і спраўджвання жаданняў:

— Новы год — цудоўнае свята, якое аб’ядноўвае нас усіх у памкненні праявіць свае найлепшыя якасці, клапаціцца адзін пра аднаго, радаваць дарагіх людзей і бачыць як мага больш светлага. Колькі б ні было нам гадоў, мы з нецярпеннем чакаем чароўных момантаў свята. Няхай 2022-гі стане годам непарыўных стасункаў з людзьмі, якія падзяляюць вашы інтарэсы.

Андрэй Хмель падзякаваў педагогаў і выхавацеляў за тытанічную працу і любоў да сваіх гадаванцаў і адзначыў, што работа дазваляе ставіць сумесныя амбіцыйныя мэты і якасна ды хутка развівацца. Ён выказаў надзею, што праз мудрасць і цярпенне мы ўсе навучымся лепш разумець нашых дзяцей і зможа паглядзець на рэчаіснасць іх вачыма, каб стаць ім добрымі сябрамі і памочнікамі.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».