Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў наведаў дзяржаўную ўстанову «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».
Адразу пасля прыезду ў дом-інтэрнат мэр беларускай сталіцы азнаёміўся з умовамі пражывання дзяцей. Потым гасцей запрасілі на святочнае навагодняе прадстаўленне пад назвай «Добрая казка чароўнага ліхтара», арганізаванае супрацоўнікамі і выхаванцамі інтэрната. На сцэне акрамя дзеда Мароза і Снягуркі прысутнічалі іншыя казачныя персанажы. А дзеці чыталі гледачам вершы і выконвалі танцавальныя нумары.
Пасля заканчэння святочнага прадстаўлення Уладзімір Кухараў ад імя кіраўніцтва гарвыканкама і адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўстанова, шчыра павіншаваў дзяцей з надыходзячым Новым годам і Калядамі. Усе выхаванцы дома-інтэрната атрымалі з рук гасцей салодкія навагоднія падарункі.
Трэба адзначыць, што на сёння ў домеі-нтэрнаце пражываюць 100 дзяцей-інвалідаў з парушэннямі псіхафізічнага развіцця, з якіх 59 — тыя, хто застаўся без апекі бацькоў. Шасцёра дзетак — біялагічныя сіроты.
Выхаванцам інтэрната аказваецца комплекс сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг з выкарыстаннем сучасных метадаў медыцынскага абслугоўвання, вывучэння, выхавання і рэабілітацыі. Тут працуе шэраг абсталяваных усім неабходным кабінетаў. Адукацыйны працэс ва ўстанове арганізаваны дыстанцыйна. Функцыянуе пяць спецыяльных класаў, дзе вучацца 33 вучні.
— У кожнага дзіцяці напярэдадні Новага года павінна быць свята, — адзначыў у сваім выступленні старшыня Мінгарвыканкама. — Усе дзеці загадваюць жаданні, і мы павінны зрабіць усё, каб мары спраўджваліся. Дзеці перад нашай сустрэчай добра падрыхтаваліся, паказалі нам цудоўнае прадстаўленне, а мы, адпаведна, павіншавалі іх і ўручылі падарункі. Трэба, каб кожнае дзіця не было абдзелена ўвагай, каб дзяцінства было вясёлае і светлае.
Кіраўніцтвам гарвыканкама запланавана яшчэ некалькі падобных мерапрыемстваў у кожным раёне сталіцы, і мы абавязкова іх правядзём. Сама акцыя ідзе ўжо два тыдні. Падрыхтавана 56 тысяч падарункаў, і сёння яны ўручаюцца дзецям, каб стварыць для кожнага свята, — падкрэсліў Уладзімір Кухараў.
Сяргей РУЧАНАЎ
Фота аўтара
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.
Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».
Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.
Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.