Вы тут

Ноткі смаку з Навагрудка


Сёння «Навагрудскія Дары» — адно з прадпрыемстваў галіны, што найбольш дынамічна развіваюцца, і адно з вядучых вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.


Асноўнымі кірункамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца вытворчасць і рэалізацыя сыроў паўцвёрдых, масла, сухіх малочных прадуктаў, натуральнай малочнай прадукцыі, казеіну тэхнічнага, ЗНМ.

Сёння пад брэндам «Навагрудскія Дары» выпускаецца больш чым 60 найменняў прадукцыі: паўцвёрдыя, цвёрдыя, мяккія і расольныя сыры, натуральная малочная прадукцыя, сухія малочныя прадукты, салодка-сметанковае масла, тэхнічны казеін, заменнік натуральнага і абястлушчанага малака. Маючы такую разнастайную лінейку, прадпрыемству лягчэй манеўраваць ва ўмовах попыту, які пастаянна мяняецца.

Прадпрыемства цвёрда замацавалася на рынках — як на ўнутраным, так і на знешніх — і цяпер з'яўляецца экспартна арыентаваным. Удзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме рэалізаванай прадукцыі складае больш за 90 працэнтаў.

Сёлета праведзена мадэрнізацыя ўчастка вытворчасці казеіну ў Карэліцкім сырцэху. Чаму менавіта казеін? На яго ёсць добры попыт і на ўнутраным рынку, і за мяжой, а канкурэнцыя ў межах нашай краіны нешматлікая. Ёсць вопыт вытворчасці гэтага каштоўнага прадукту, напрацаваны сувязі са спажыўцамі ў Расіі і краінах ЕС — Польшчы, Літве, Германіі, Нідэрландах. Рынкавая кан'юнктура складваецца спрыяльна, таму гэтыя інвестыцыі апраўданыя і своечасовыя.

Сапраўднай візіткай прадпрыемства з'яўляюцца паўцвёрдыя, цвёрдыя і звышцвёрдыя сыры, асартымент якіх налічвае больш за 20 відаў, пры гэтым спецыялістамі прадпрыемства вядзецца работа па яго пашырэнні.

Асаблівая гордасць навагрудскіх сыраробаў — звышцвёрды «Рэджаніта» — сапраўдны вытрыманы сыр з насычаным саладкавата-рэзкім смакам, вельмі цвёрды па структуры, як і належыць вытрыманаму сыру. У сляпых дэгустацыях ён неаднаразова безагаворачна выйграваў у еўрапейскіх аналагаў.

Калектыў прадпрыемства прыкладае ўсе намаганні, каб ісці ў нагу з часам і пастаянна радаваць свайго пакупніка навінкамі.

Прадукцыя гандлёвай маркі «Навагрудскія Дары» карыстаецца заслужаным попытам і папулярнасцю. Для спажыўцоў гэтая марка ўжо даўно з'яўляецца сінонімам якасных, а галоўнае, натуральных прадуктаў. А дзелавая рэпутацыя кампаніі як надзейнага партнёра спрыяе актыўнаму ўзаемадзеянню са шматлікімі айчыннымі і замежнымі вытворцамі.

Прадпрыемства глядзіць у будучыню з аптымізмам і новымі задумамі.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».