Вы тут

Christmas Fashion Show: мода без межаў


Як і любое сапраўднае мастацтва, мода не ведае межаў. Яна аб'ядноўвае людзей розных узростаў, прафесій і нацыянальнасцяў. У апошнія дні адыходзячага 2021 года гэта ідэя стала асновай штогадовага зімовага моднага паказу Christmas Fashion Show.


Сёлета шоу праводзілася пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, а на подыум нараўне з прафесійнымі мадэлямі паднімаліся навучэнцы мадэльных школ самага рознага ўзросту і запрошаныя госці, а таксама дзеці паслоў і консулаў Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Сербіі, Туркменістана, Таджыкістана, Украіны і супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў нашай краіны.

Christmas Fashion Show праводзіцца ўжо трэці раз. Праект, арганізаваны Нацыянальнай школай прыгажосці і прысвечаны зімовым святам, стаў чаканай падзеяй. Сёлета галоўнай тэмай каляднага паказу вырашана было выбраць адзінства народаў. Гэтую ідэю падтрымлівалі і музычныя нумары — на подыум паднімаліся лаўрэаты творчых конкурсаў з нашай краіны, Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі з сусветнымі навагоднімі і каляднымі хітамі.

У пачатку шоу вядучыя прапанавалі гледачам здзейсніць віртуальнае падарожжа па краінах і кантынентах, каб даведацца, як святкуюць Новы год у розных кутках нашай планеты. Але сваё бачанне «моды без межаў» і развіцця сучасных модных тэндэнцый прапаноўвалі менавіта беларускія дызайнеры. Гледачам былі прадстаўлены зімовыя паўсядзённыя і вячэрнія калекцыі адзення і аксесуараў ад вядомых і пачынаючых беларускіх брэндаў — Elema, Цэнтр моды, Mari St, Garsonnier, Марыны Баніфацьевай, надзеі Лунёвай, Валерыі Крыса, AnSur, Yuliyastylist, SMStyle, Sevenstarswear, JennyLis і інш.

Прыгажосцi ўсе ўзросты пакорлівыя

— Christmas Fashion Show стварае святочны настрой, падымае жыццёвы тонус і становіцца стымулам для новых здзяйсненняў, — падзялілася перад паказам адна з мадэляў, Анастасія Мірошчанка.

У Анастасіі двое ўжо амаль дарослых дзяцей, яны ходзяць у падлеткавыя групы Нацыянальнай школы прыгажосці. І мама (па прафесіі — інжынер-хімік) таксама вырашыла пайсці сюды вучыцца — уменню стыльна апранацца, прыгожа хадзіць па подыуме і свабодна адчуваць сабе перад фотакамерамі. На гэтым паказе яна — адна з мадэляў, што прадстаўляюць калекцыю дызайнера Марыны Баніфацьевай.

— Не хочацца адставаць ад моладзі, — усміхаецца Анастасія. — Трэба быць прыкладам для сваіх дзяцей і ісці ў нагу з часам.

Суразмоўніца распавяла, што гэты паказ для яе не першы, але перад выхадам на подыум яна хвалюецца кожны раз.

— Мадэль дэманструе публіцы працу дызайнера, і ад яе шмат у чым залежыць, якой будзе глядацкая ацэнка.

— Як вы лічыце, нашым суайчыннікам важная мода ў паўсядзённым жыцці? Прасцей кажучы, беларусы — модныя?

— Самае галоўнае, што мы — працавітая нацыя, якая ўмее і любіць вучыцца. Беларусы — адказныя і старанныя. А значыць, усё ў нас атрымаецца, — перакананая Анастасія.

Адной з «разыначак» шоу стаў удзел у паказе мадэляў з Расійскай Федэрацыі 40+: арганізатары падкрэслілі, што мода (і прыгажосць, як яе неад’емная складнік) не мае не толькі геаграфічных, але і ўзроставых межаў. У прынцыпе, пра гэта мадэльеры і стылісты гавораць не адно дзесяцігоддзе. Але толькі ў нашы дні гэтая няўхільная ісціна стала відавочная ўсім. І гэта вельмі каштоўна, адзначаюць удзельніцы паказу. А дызайнеры кажуць пра тое, што па-ранейшаму не зжыта меркаванне: перасякнуўшы мяжу 50-годдзя, жанчына ўжо зрабіла ў сваім жыцці ўсё, што магла. Між тым, яе велізарны творчы патэнцыял застаецца не раскрытым. Але на подыуме сталыя жанчыны змяняюцца, дазваляюць сабе быць прыгожымi. І гэта неверагодна важна.

Падымаліся на подыум і зусім юныя мадэлі.

— Я не ставіла сабе мэту зрабіць дзіця мадэллю, мне проста хацелася, каб дачка стала менш сарамлiвай, больш разняволенай. І разам з выкладчыкамі Нацыянальнай школы прыгажосці мы дамагліся гэтага, — кажа мама васьмігадовай Алісы. — Так, перад кожным паказам мамы звычайна вельмі хвалююцца, але гэта заўсёды акупляецца станоўчымі эмоцыямі дзяцей і бацькоў.

— А ты хвалюешся, Аліса?

— Не-а, — крыху саромеючыся, адказвае юная мадэль. Але на подыум выходзіць упэўнена, ідзе прыгожа і рашуча, спіну трымае прама і усміхаецца гледачам, што ёй апладзіруюць. А ў яе вачах — ўсведамленне сваёй прыгажосці, такое важнае для кожнай прадстаўніцы прыгожага полу ў любым узросце.

Трэнды і тэндэнцыі

— Цэнтр моды сёння паказвае дзве калекцыі, — распавёў вядучы мастак-мадэльер ААТ «Цэнтр моды» Антон Ярошчык. — Па-першае, мы дэманструем зімовую калекцыю — святочныя і паўсядзённыя мадэлі. Другая калекцыя — подыумная, з назвай «Паўночны вецер». Пакуль яна яшчэ практычна нідзе не дэманстравалася. Яна створана з выкарыстаннем натуральнага футра і трыкатажу. Працуючы над ёй, мы хацелі стварыць прыклад так званай «павольнай моды» — гэта значыць, моды па-за часам. Футравыя вырабы «жывуць» вельмі доўга, таму вострамодных тэндэнцый пры выкарыстанні натуральнага футра звычайна вы не ўбачыце. Футравыя вобразы мы «разбавілі» вышыўкамі са страз, натхнёнымі нацыянальнымі беларускімі арнаментамі, выкарыстоўвалі натуральныя ніткі з утрыманнем воўны і шоўку, а таксама экалагічныя тканіны з эка-поліэстэру і эка-шоўку. Гэтая калекцыя — не столькі пра надзённыя задачы моды, колькі пра моду як мастацтва: пра падачу, пра прыгажосць, пра вобразнасць.

Зрэшты, пра надзённыя задачы — "што б такога надзець вось прама зараз, каб выглядаць стыльна?«— дызайнеры ў рамках Christmas Fashion Show таксама падумалі. Такім чынам, што ж мы «падгледзелі» на паказе з таго, што можна перанесці з подыума ў паўсядзённае жыццё?

Шматслойнасць.

Гэта любімы аўтфiт многіх модніц. Але часта пад шматслойнасцю разумеюць толькі пінжак паверх топа або жакет паверх блузкі. Або яшчэ адзiн спосаб ўцяпліцца халоднай зімой. Між тым у руках дызайнераў гэты трэнд дае магчымасць "пабудаваць" са, здавалася б, базавых рэчаў непаўторны вобраз. Спалучаючы рэчы розных фактур (часам на першы погляд неспалучаемыя), фармiруючы пэўную каляровую гаму, ствараецца эклектычны, але пры гэтым цэласны вобраз. Напрыклад, на паказе можна было ўбачыць, як стыльна насіць атласны топ паверх белай блузкі (і зразумець, як ўпісаць гэты не вельмі просты для абывацеля трэнд – топ паверх кашулі – у паўсядзённыя вобразы). А таксама натхніцца "правільнымi" фасонамi жаночых пінжакоў.

Розныя фактуры тканіны ў адным вырабе

У прынцыпе, гэты трэнд – лагічны працяг шматслойнасці. І асабліва эфектна ён быў прадэманстраваны ў коллецыi лёгкiх, нiбыта “бязважкiх” святочных сукенак далікатных пастэльных тонаў. Фактура адной тканіны падкрэслівала вартасці другой: бліскучыя тканіны – лепшы дадатак да матавых, дакладныя сілуэты выдатна спалучаюцца з “лятучымi» тканінамі. І, вядома, навагоднія ўборы-2022 – гэта празрыстыя і напаўпразрыстыя тканіны, якія ствараюць смелыя і пры гэтым неверагодна жаноцкія вобразы. Нюдавыя тоны, якія пераважалі на подыуме – крэмавыя, серабрыста-шэрыя, прыглушана-блакітныя.

Трыкатаж і спартыўны стыль

Спартыўныя касцюмы ўпэўнена крочылі з спартзалаў на вуліцы – сёння гэта моднае штодзеннае адзенне. Дызайнеры прапанавалі выбіраць іх як у актуальных крэмавых тонах, так і ў яркіх "кіслотных" – салатавым, ружовым, аранжавым. З дэталяў –вялікія накладныя кішэні, каўнер з зашпількай-маланкай, двухколернасць і геаметрыя.

Чорны

Маленькая чорная сукенка – бессмяротная класіка, якая не старэе, бо кожны год паўстае новай, убіраючы ў сябе трэнды. На Christmas Fashion Show чорная сукенка была вырашана з дапамогай карункавых дэталяў, напаўпразрыстых уставак і далікатнага бляску страз – арыстакратычнага і ненадакучлівага.

Этна

Улічваючы тэматыку паказу — адзінства народаў, аб’яднаных модай і прыгажосцю — гэты трэнд быў чакаемы. Тым больш, што паказ прысвечаны Калядам з iх яркімі і самабытнымі народнымі традыцыямі. Акрамя таго, адна з мэтаў паказу — стварэнне святочнага настрою, а менавіта этна-стыль дызайнеры называюць «стылем добрага настрою». Натуральныя дыхаючыя тканіны, свабода рухаў, жаноцкі крой, кантрасная вышыўка, арнаменты і махры... Плюс сучасныя тэндэнцыі — асіметрыя, акцэнт на стан. Цi падыдуць такія мадэлі для таго, каб сысцi з подыўма ў штодзённасць? Зразумела, не для стрыманых офісных лукаў. Затое такая рэч лёгка стане яркім акцэнтам ў вобразе выхаднога дня — «глыток свежага паветра» для стомленых ад мітусні мегаполіса гараджан.

Аляксандра АНЦЭЛЕВIЧ

Фота Алiны МАЗАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».