Вы тут

Кніжны падарунак падлеткам — ад «Звязды»


У Выдавецкім доме «Звязда» у першы месяц новага, 2022, года — кніжная навінка: да юнага чытача прыходзіць перавыданне аповесці лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Алега ЖДАНА «Прынцэса». 


У кнізе ідзе размова пра тыя клопаты, праблемы, якімі жывуць падлеткі — хлопчыкі і дзяўчынкі, па ўзросту — вучні сярэдніх класаў агульнадукацыйнай школы. Гэта ўжо другое апавяданне аповесці. Першае пабачыла свет у 2021 годзе і даволі хутка разыйшлося па бібліятэках краіны, не знайсці яго і ў кнігарнях. 

Нагадаем, што Алег Ждан нарадзіўся ў 1938 годзе ў Смаленску. Жыў і вучыўся на Магілёўшчыне, у Мсціславе. Закончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. З першым апавяданнем выступіў у газеце «Литературная Россия» у 1963 годзе. У 1969 годзе закончыў Літарутарны інстытут імя М. Горкага. Аўтар многіх кніг прозы, адрасаваных даросламу і юнаму чытачу. Аповесць «Прынцэса» у Выдавецкім доме «Звязда» — кніга на беларускай мове. Пераклад ажыццявіў Алесь Карлюкевіч. 

Доўгі час Алег Ждан працаваў рэдактарам аддзела прозы. Дзякуючы яго таленавітай рэдактарскай працы да чытачы прыйшлі раманы, аповесці, апавяданні многіх цікавых празаікаў. Сярод твораў Алега Ждана — раманы і аповесці, апавяданні «Знаёмы», «У гасцях і дома» , «Рысы і аблічча», «Князь Мсціслаўскі», «Па абодва бакі прахадной», «Геній», «Самастойнае жыццё»... Па творах вядомага пісьменніка знятыя мастацкія фільмы — «Сумленны, разумны, нежанаты» і «Хочаце любіце, хочаце не». 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».