Вы тут

Надвор'е: Месцамі наліпанне мокрага снегу і моцны парывісты вецер


Новы год стартаваў з вельмі цёплых пазіцый. А сярэдняя тэмпература паветра за першы яго дзень аказалася на 4–10 градусаў вышэйшая за кліматычную норму. Але ўжо 2 студзеня тэмпературны фон панізіўся, і па поўначы Беларусі было нават на 1–3 градусы халадней за сярэднія шматгадовыя значэнні. Такія тэмпературныя арэлі прывялі да стварэння на большай частцы тэрыторыі краіны галалёдных з’яў. Няўстойлівы характар надвор’я з павышаным тэмпературным фонам захаваецца і на наступным кароткім працоўным тыдні, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

А ў аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі чакаецца галалёд, слабы туман. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе 1–7 цяпла, па паўночным усходзе — ад нуля да мінус 1 градуса.

Снег, мокры снег і дождж чакаюцца і ў сераду ў многіх раёнах краіны. Па паўночным усходзе — слабая мяцеліца, месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла, удзень па поўдні — да плюс 7 градусаў.

У чацвер, у апошні працоўны дзень на гэтым тыдні, часам чакаецца снег, мокры снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у святочныя выхадныя маразы трохі памацнеюць, ападкі ў асноўным будуць ісці ў выглядзе снегу і мокрага снегу. На дарогах можа быць слізка. У пятніцу ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі на дарогах магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2–9 градусаў ніжэй за нуль, удзень — ад мінус 6 градусаў да 1 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.