Вы тут

Фонд Аляксея Талая запускае глабальны патрыятычны праект


Чым далей у гісторыю адыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тым больш узрастае важнасць захавання памяці. Унікальны вопыт ветэранаў —тое, без чаго сёння немагчыма стварыць новую гісторыю, упэўнена рухацца наперад усёй краіне і кожнаму чалавеку паасобку.


Нездарма матывацыйны спікер Аляксей Талай у сваіх выступленнях і інтэрв'ю падкрэслівае: той страшны ўдар, страту рук і ног, ён перажыў дзякуючы свайму дзядулю, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. Сваёй падтрымкай, парадамі, вынесенымі з суровага жыццёвага вопыту, ён навучыў любімага ўнука, што галоўнае — гэта само жыццё, якім бы складаным і несправядлівым яно ні падавалася.

Аляксея Трафімавіча Талая не стала ў 2017 годзе. Але любімы ўнук Аляксей не перастае цытаваць яго крылатыя выразы, кіравацца яго парадамі і прыводзіць дзядулю ў прыклад. Ён на гэтым вырас — і гэта яго арыенцір на ўсё жыццё. Каб такі арыенцір быў ва ўсіх, Дабрачынны фонд Аляксея Талая рэалізаваў грандыёзны праект «Дзеці незалежнай Беларусі — ветэранам і будучым пакаленням».

У лютым 2021 года Дабрачынны фонд Аляксея Талая і Міністэрства адукацыі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. «Мы маем велізарны вопыт работы ў розных кірунках. Напрыклад, наш праект «Спартсмены Беларусі — сіла ў адзінстве!» быў адзначаны кіраўніком дзяржавы. Як заснавальнік фонду я атрымаў узнагароду з рук самога Прэзідэнта. Сёння мы хочам анансаваць важны праект «Дзеці незалежнай Беларусі — ветэранам і будучым пакаленням» Гэты праект накіраваны на тое, каб нашы дзеці мелі вобраз Перамогі, пераадолення, здавалася б, немагчымага. Я ўспамінаю гісторыі пра вайну, якія расказваў мне дзядуля, яго апавяданні пра тое, як яны дзяліліся апошнімі крошкамі хлеба, адстойваючы нас, сучасных беларусаў, і разумею: нягледзячы ні на што, ідзі наперад», — адзначаў Аляксей.

«Сутнасць праекта «Дзеці незалежнай Беларусі — ветэранам і будучым пакаленням» заключаецца ў аднаўленні гістарычнай памяці, захаванні сувязі пакаленняў, якая цяпер страчваецца, уцягванні моладзі ў вывучэнне гісторыі. Вялікая Перамога была агульнай, дзякуючы гэтаму яна і адбылася. Яна далася вельмі дарагой цаной, і наш святы абавязак — захоўваць памяць і павагу да продкаў-герояў. Выхоўваць маладое пакаленне не столькі словам, колькі справай і праз дзейнасць. Дзеці павінны нешта карыснае ствараць сваімі рукамі, нешта прыдумваць, мець дачыненне да агульнай дарослай справы. Тады ў іх застаецца важны практычны досвед. Веданне далёка не заўсёды становіцца навыкам, перакананнем, больш эфектыўна даць дзіцяці магчымасць прапусціць веды праз душу — быць уцягнутымі ў дзеянне», — адзначыла Алена Ярашэвіч, каардынатар сацыяльна-гуманітарных праектаў фонду імя Аляксея Талая.

Жамчужына праекта — зборнік дзіцячых эсэ аб вайне «Жывая памяць удзячных пакаленняў». Выданне на 45 тамоў стала самым вялікім зборнікам дзіцячых эсэ ў свеце. У Беларусі 3 тысячы школ, у фонд прыйшло каля дзвюх з паловай тысяч эсэ. Удзел у конкурсе быў добраахвотны. Дзеці дасылалі сямейныя гісторыі, дзяліліся сваімі думкамі. У эсэ вельмі шмат асабістай сямейнай інфармацыі, таму самая вялікая намінацыя — «Вялікая Айчынная вайна ў сямейнай гісторыі». Эсэ на гэтую тэму занялі ажно 18 тамоў. Шмат асабістых гісторый і ў іншых намінацыях.

Па словах Алены Ярашэвіч, у сваіх эсэ школьнікі не проста расказваюць вядомыя ім ваенныя гісторыі, не толькі дзеляцца сваімі думкамі на гэтую тэму, але і ўзнімаюць актуальныя пытанні. «Намінацыя «Чаму я святкую 9 мая» ўзняла актуальную на сёння праблему. У апошнія гады, у асноўным, у моладзі ўзнікаюць пытанні накшталт: «навошта мы святкуем Дзень Перамогі, столькі людзей загінула, а мы весялімся, парад праводзім» і іншыя. І ёсць некаторыя эсэ, дзе падобная думка прасочваецца. Яны паказваюць, наколькі лёгка змяніць успрыманне дзяцей, якія не зведалі вайны. Думаючы чалавек знойдзе ў гэтых дзіцячых разважаннях шмат карыснага для сябе. Мы свядома іх не рэдагавалі. Імкнуліся максімальна захаваць усё, як ёсць, каб паказаць, якія гісторыі расказваюць бабулі і дзядулі, як сучасныя дзеці ўспрымаюць вайну».

Плануецца, што выданне дзіцячых эсэ будзе ў кожнай бібліятэцы, у кожнай школе. Арганізатары праекта ўпэўненыя, што яго можна і трэба выкарыстоўваць на класных гадзінах, на школьных мерапрыемтсвах.

Дабрачынны фонд Аляксея Талая ініцыіраваў і стварэнне памятнага знака «Жывая памяць удзячных пакаленняў». У конкурсе, які праводзіўся разам з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, перамог эскіз скульптара Уладзіміра Іванавіча Слабодчыкава. Арганізатары сцвярджаюць, што гэта будзе помнік з вялікім сэнсам. «Дрэва — сімвал жыцця, якое нягледзячы ні на што, працягваецца, а трохвугольны ліст — вестка з мінулага ў будучыню. Галоўная ідэя помніка — жыццё працягваецца, і нашчадкі ўдзячныя за гэта. Прадугледжваецца, што помнікаў будзе тры — у Мінску, у Брэсце і ў Маскве. Вельмі хацелася падключыць да гэтага праекта дзяцей. Мы прапанавалі ім сабраць савецкія манеты, якія ёсць у кожным доме, і перадаць нам. Гэтыя манеты ўвойдуць у сплаў помнікаў. Важна даць дзецям магчымасць мець дачыненне да чагосьці вялікага. І як выдатна будзе, калі праз гады гэтыя ўжо пасталелыя дзеці прывядуць да помнікаў сваіх дзяцей і раскажуць, што ў іх стварэнні ёсць і іх унёсак», — раскрыла падрабязнасці Алена Ярашэвіч. — Мы нікога ні да чога не прымушаем, усе ўдзельнічаюць у нашых праектах добраахвотна. Наша задача — матываваць людзей. А яны, бачачы, што ёсць магчымасць стаць часткай вялікай, патрэбнай справы, загараюцца новымі ідэямі».

«Звязда» далучаецца да праекта «Дзеці незалежнай Беларусі — ветэранам і будучым пакаленням». Хутка на старонках газеты з'явяцца эсэ, напісаныя яго ўдзельнікамі.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Аліны МАЗВЕЦ

Загаловак у газеце: Дзеці незалежнай Беларусі — ветэранам і будучым пакаленням

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.