Вы тут

Рунец: Бюджэт 2022-га — гэта інвестыцыі ў людзей


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах выказала меркаванне аб бюджэце на 2022 год.


Фота: БелТА

— Бюджэт 2022 года — гэта збалансаваны фінансавы план, арыентаваны на чалавека і яго патрэбы, — упэўнена сенатар. — Мэтавая структура бюджэтных выдаткаў уражвае — на сацыяльную сферу прадугледжана 22,6 мільярдаў рублёў. Гэта 45 % усіх расходаў кансалідаванага бюджэту, або 12 % ВУП.

Яна падкрэслівае: увесь спектр сацыяльных гарантый, якія фінансуюцца за кошт дзяржавы, сёлета будзе захаваны, маштабы падтрымкі па асобных кірунках узрастуць. Гэта датычыцца, напрыклад, аказання адраснай сацыяльнай дапамогі — на 16,8 %, выплаты сямейнага капіталу і дапамогі ў забеспячэнні жыллём — на 111 %.

— Таму сфармаваны бюджэт 2022 года — гэта перш за ўсё інвестыцыі ў людзей, а значыць, у будучыню нашай краіны, — падкрэслівае Таццяна Рунец.

Яна звяртае ўвагу, што ва ўмовах пандэміі асаблівую важнасць набывае фінансаванне сферы аховы здароўя. І прыводзіць лічбы кансалідаванага бюджэту 2022 года, дзе на гэтыя мэты прадугледжваецца 8,4 мільярда рублёў. Старшыня профільнай камісіі тлумачыць, што з гэтага аб’ёму 240 мільёнаў рублёў запланавана на закупку не менш за 4 мільёнаў доз вакцыны «Спадарожнік V», вытворчасць якой будзе арганізавана на РУП «Белмедпрэпараты» ў рамках рэалізацыі адпаведнага інвестыцыйнага праекта.

— Важна, што ў бюджэце прадугледжаны і кампенсаторныя меры ў сувязі з санкцыямі, — працягвае Таццяна Рунец.

Якія гэтыя меры? Паводле слоў старшыні профільнай камісіі Савета Рэспублікі, будзе сфармаваны дадатковы рэзервовы фонд у памеры 900 мільёнаў рублёў, у тым ліку за кошт даходаў бюджэту, найбольш залежных ад санкцыйных рызык. Акрамя таго, выдаткі на падтрымку экспарцёраў павялічваюцца на 126,8 %, што складзе 242 мільёны рублёў, і будуць накіраваныя на льготнае крэдытаванне здзелак па набыцці беларускай прадукцыі.

Што датычыцца дэфіцыту бюджэту ў памеры 2,8 мільярда рублёў, сенатар адзначае, што яго плануецца пакрыць пераважна за кошт бюджэтных рэшткаў мінулых гадоў.

— Гэта значыць, для гэтых мэтаў мы будзем выкарыстоўваць уласную падушку фінансавай бяспекі, сфармаваную ў мінулыя гады, таму рызыкі тут мінімальныя. Пры гэтым усе дзяржаўныя праграмы, у тым ліку сацыяльнага характару, будуць прафінансаваныя ў поўным аб’ёме, — рэзюмуе парламентарый.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.