Вы тут

Палац Незалежнасці прымае навагодняе дзіцячае свята


Інтэрактыўныя навагоднія паказы «Чароўная дарога» праходзяць 5 і 6 студзеня ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» па даручэнні кіраўніка краіны. На свята ў рэзідэнцыю Прэзідэнта запрошаны дзеці з усіх абласцей і Мінска, усяго амаль 1000 гасцей.


Маленькіх беларусаў сустракаюць у Палацы Незалежнасці казачныя героі, персанажы мультфільмаў і галоўны сімвал гэтага года Цігруля. Яны запрашалі гасцей у «Майстэрні чараўнікоў», дзе тыя маглі зрабіць хэнд-мэйд-паштоўкі, ёлачныя і драўляныя цацкі, стыкеры, калядныя свечкі. Арганізаваны і разнастайныя забаўлянкі — сэлфі-люстра, неонавы тунэль, пін-арт-сцяна.

Кульмінацыя навагодняга свята — інтэрактыўны спектакль «Чароўная дарога», гледачы якога сталі і яго героямі. Пра сюжэт казкі журналістам расказала галоўны рэжысёр навагодняга свята Уладзіслава Арцюкоўская. Галоўныя героі — маладыя хлопец і дзяўчына, якія пераадольваюць цяжкасці і трапляюць у Снежнае Царства Дзеда Мароза. 

«Мы так прыдумалі навагодні паказ, што дзеці самі сталі яго ўдзельнікамі. Яны разгадваюць загадкі, гуляюць у снежкі з артыстамі, калядуюць, засвойваючы традыцыі, народныя прыказкі і прымаўкі. Я бачу іх актыўнасць, я бачу, якія яны разумныя», — дзеліцца Уладзіслава Арцюкоўская.

Яна неаднойчы арганізоўвала Венскі баль у Палацы, а навагодні паказ для дзяцей — упершыню. «Калі прыходзяць студэнты, тры месяцы з імі трэніруешся, каб яны засвоілі бальную культуру — гэта хвалююча. А рабіць свята для дзяцей асабліва хвалююча, бо малыя наіўныя, і яны вераць у цуд», — адзначыла рэжысёр.

Галоўны балейтмайстар маладзёжнага балю — Святлана Гуткоўская таксама прычынілася і да навагодняга свята для дзяцей. Гэта навагодняя казка, расказала яна, невялікая па працягласці — усяго гадзіна і пятнаццаць хвілін, але маштабная па колькасці задзейнічаных артыстаў і падрыхтоўцы. Толькі балет паказу складаецца з 80 чалавек. Для казкі спецыяльна шылі касцюмы, пісалі музыку і песні.

«Назва выбрана вельмі трапна — „Чароўная дарога“. Гэта дарога дабра, любові, дарога, па якой дзеці ідуць, вывучаючы традыцыі нашага народа. Тут шмат інтэрактыву, выразных сродкаў розных відаў мастацтва — відэакантэнт, песенная творчасць, харэаграфія. Шмат дзіцячых і дарослых творчых калектываў, знакамітых беларускіх акцёраў, цыркавых артыстаў. Я думаю, дзеці атрымаюць задавальненні і ў іх будзе шмат уражанняў», — заўважае Святлана Гуткоўская. 

Асноўныя госці Палаца Незалежнасці ў гэтыя дні — дзеці-сіроты, дзеці з малазабяспечаных сем’яў, выдатнікі вучобы і актывісты з усёй рэспублікі. Напрыклад, Таццяна Кулеш, метадыст Гродзенскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, прадстаўнік органаў апекі і папячыцельства Гродзенскага райвыканкама, суправаджала ў Мінск дэлегацыю з Гродзеншчыны з 46 дзяцей. 

«Пэўны час малыя не ведалі, куды мы іх вязём, у іх былі толькі здагадкі. Я расказала, што мы едзем у Палац Незалежнасці, дзе працуе Прэзідэнт. І калі будзе наша мерапрыемства ісці, побач будзе працаваць кіраўнік краіны. Дзеці не паверылі, бо ўзяць удзел у такім маштабным свяце для іх — лепшае, што магло адбыцца ў пачатку года», — расказвае суразмоўца.

Ад кіраўніка краіны госці атрымаюць салодкія падарункі, а ўзамен для яго падрыхтуюць фотаальбом. Імгненныя фотаздымкі робяць на палароід, падпісваюць і ўклейваюць у альбом, які пасля перададуць Прэзідэнту.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».