Вы тут

Жаданае свята Раства. Віншаванне Прэзідэнта Беларусі


Праваслаўным хрысціянам Беларусі.


Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую са светлым святам Раства Хрыстова!

Вялікае таінства гэтых урачыстых калядных дзён пранікнута неспасціжнай глыбінёй і высокім сэнсам, і мы заўсёды з нецярпеннем і радасцю чакаем гэтыя шчаслівыя цудоўныя імгненні, калі па-асабліваму ўспрымаюцца такія простыя чалавечыя пачуцці, як міласэрнасць і спачуванне, самаадданасць і цярплівасць.

Гэтае свята мы заўсёды сустракаем пад мелодыю званоў у коле сям'і. Дзелімся добрымі думкамі і пачуццямі з роднымі і блізкімі. Менавіта іх любоў і падтрымка дапамагаюць нам пераадольваць цяжкасці, умацоўваюць веру ў свае сілы і даюць упэўненасць у заўтрашнім дні.

Няхай жаданае свята Раства ўвойдзе ва ўсе нашы дамы і прыўнясе ў жыццё кожнага беларуса радасць і шчасце. Міру, дабра, дабрабыту і здароўя вам і вашым блізкім.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.