Вы тут

На наступным тыдні пахаладае, будзе да 15 градусаў марозу


Пасля досыць цёплага першага тыдня года на Каляды надвор’е зменіцца. У Беларусь пачне паступаць халодная паветраная маса са Скандынавіі і тэмпературны фон панізіцца. Слупкі тэрмометраў на працягу сутак будуць знаходзіцца ніжэй за адзнаку нуль градусаў, што стане прычынай утварэння галалёдзіцы на дарогах краіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ужо ў пятніцу, 7 студзеня, да нас вернецца камфортная зіма са снегам і марозам. У гэтыя святочныя суткі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, а ўдень пераменная воблачнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па поўначы краіны чакаецца кароткачасовы снег, слабая завіруха. На дарогах прагназуецца галалёдзіца. Вецер заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 13 па поўначы. Удзень будзе ад нуля да 6 марозу.

А ў суботу стане воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Месцамі прагназуецца слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны. Пры чыстым небе ў начны час мароз пачне ўзмацняцца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4–10 градусаў, пры праясненнях да 11–14 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе ад нуля да 5 марозу.

У нядзелю чакаецца снег, які зробіць надвор’е «мякчэй». У гэты дзень будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны будзе ісці снег, па паўднёвым усходзе слабая мяцеліца. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 4–9 марозу, пры праясненнях да мінус 11 градусаў. Удзень будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у пачатку наступнага тыдня ў Беларусі захаваецца зімовы характар надвор’я. У панядзелак месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3–9 марозу, пры праясненнях да мінус 12 градусаў. Удзень будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

А ў аўторак стане яшчэ халадней. Паводле чаканняў айчынных сіноптыкаў у гэты дзень будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 4–11 марозу, пры праясненнях да мінус 12–15 градусаў. Удзень будзе мінус 2–7 градусаў, месцамі да 9 марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».