Вы тут

Дзячэнка: Крывавыя падзеі ў Казахстане дэманструюць тэхналогіі «каляровых рэвалюцый»


Член Савета Рэспублікі, прарэктар па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.Куляшова выказаў сваё меркаванне адносна падзей у Казахстане: 


— Крывавыя падзеі ў Казахстане, арганізаваныя пагромы і падпалы ўрадавых будынкаў, захоп закладнікаў, забойствы вайскоўцаў вельмі рэльефна дэманструюць выкарыстанне тэхналогій «каляровых рэвалюцый», — звяртае ўвагу сенатар. — Відавочна, што за злачыннымі дзеяннямі мясцовых мяцежнікаў тырчаць вушы замежных шпіёнска-дыверсійных службаў, якія спрабуюць расхістаць грамадска-палітычнае становішча ў гэтай раней спакойнай рэспубліцы.

Суразмоўнік перакананы: апрабаваным ў іншых краінах універсальным сродкам тут выступаюць розныя электронныя рэсурсы глабальнай сеткі: телеграм-каналы, чаты, сацыяльныя сеткі. 

— З іх дапамогай фарміруецца грамадская думка, адбываецца маніпуляванне свядомасцю сотняў тысяч людзей у кірунку, выгадным мясцовым апазіцыйным палітычным сілам і звязаным з імі замежным падбухторшчыкам бунту, — кажа ён. — Выкарыстоўваючы сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, спецыялісты па таемных аперацыях і цёмныя палітычныя дзеячы з максімальнай дакладнасцю ўздзейнічаюць на адпаведную аўдыторыю і, улічваючы рэакцыю карыстальнікаў гэтых рэсурсаў, дамагаюцца іх поўнага падпарадкавання сваім інтарэсам у мэтах стварэння яшчэ адной «гарачай кропкі» ў гэтым стратэгічна важным рэгіёне Еўразіі.

Напрыканцы Алег Дзячэнка выказвае спадзяванне, што здаровы сэнс у канчатковым рахунку пераможа і большасць удзельнікаў масавых беспарадкаў здолее зірнуць на рэчы больш рэальна, спыняць гвалт і здадуцца праваахоўнікам, а Казахстан захавае мір, адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.