Вы тут

Дунай: У праекце Канстытуцыі захоўваецца наш 30-гадовы багаж незалежнасці


Валерый Дунай, рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта:


— Неабходнасць змяненняў у Канстытуцыю абумоўлена тым багажом станоўчага досведу, які быў назапашаны намі за гады развіцця Беларусі як суверэннай і незалежнай дзяржавы. Вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, сацыяльнай роўнасці і сацыяльнай накіраванасці дзяржаўнай палітыкі, падтрымка навукі, інавацый і адукацыі, павага да сваёй гісторыі і подзвігаў беларускага народа — тое, што неабходна захаваць для наступных пакаленняў. Менавіта гэта і адлюстравана ў праекце змяненняў і дапаўненняў. Усе гэтыя змяненні — вынік карпатлівай працы ўсіх беларусаў, чые прапановы і меркаванні былі ўлічаны і разгледжаны пры падрыхтоўцы праекта. Таму так важны ўдзел кожнага грамадзяніна ў абмеркаванні і прыняцці абноўленага Асноўнага Закона Беларусі.

Хацелася б асабліва звярнуць увагу на дапаўненні, якія датычацца дзяржаўнай падтрымкі моладзі. Дзяржавай створаны ўмовы для ўсебаковай падтрымкі і развіцця моладзі ў розных сферах. Нам важна замацаваць гэта ў Асноўным Законе, каб працягваць не толькі раскрываць патэнцыял маладога пакалення беларусаў, але і накіроўваць іх ідэі і ініцыятывы на карысць нашага грамадства і дзяржавы.

Выхаванне грамадзяніна, які паважае закон, гісторыю і традыцыі свайго народа, адбываецца як у грамадстве, так і ў коле сям'і. Вельмі важна, што абавязак бацькоў прапануецца замацаваць у Канстытуцыі. Гэта дапаможа ўмацаваць сувязь установы адукацыі і сям'і ў выхаванні патрыятычна настроеных, сацыяльна актыўных грамадзян, гатовых берагчы і памнажаць усё, чаго мы ўжо дасягнулі, уладкоўваць і развіваць сваю Радзіму.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».