Вы тут

Наталля Качанава зноў прыме ўдзел у рабоце грамадскай прыёмнай пры Савеце Рэспублікі


Гэта будзе другі прыём грамадзян на гэтым тыдні спікерам верхняй палаты парламента, мэта якога - абмеркаванне праекта новай Канстытуцыі.


Як патлумачылі ў прэс-службе Савета Рэспублікі, працягвае сваю дзейнасць грамадская прыёмная пры Савеце Рэспублікі па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Члены Савета Рэспублікі гатовыя асабіста выслухаць усіх, у каго ёсць прапановы па праекце Асноўнага Закона, і адказаць на пытанні, якія хвалююць грамадзян, па адрасе: г.Мінск, вул. Кірава, 47.

Сустрэчы праходзяць па панядзелках, серадах і пятніцах кожны тыдзень. Так, у сераду, 12 студзеня, з 11.00 да 14.00 прапановы людзей выслухае член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, член Канстытуцыйнай камісіі Алег РУМО. З 14.00 да 17.00 — член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, член Канстытуцыйнай камісіі Наталля ЯКУБІЦКАЯ

У пятніцу, 14 студзеня, з 9.00 да 12.00 з грамадзянамі зноў сустрэнецца Старшыня Савета Рэспублікі, намеснік старшыні Канстытуцыйнай камісіі Наталля КАЧАНАВА. Пасля прыём прадоўжыць — з 12.00 да 17.00 старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, член Канстытуцыйнай камісіі Сяргей СІВЕЦ.

У прэс-службе звярнулі ўвагу, што ў сувязі з вялікай колькасцю жадаючых звярнуцца да членаў Савета Рэспублікі сустрэчы з грамадзянамі будуць праводзіцца па папярэднім запісе. Зрабіць гэта можна па тэлефонах: 8 (017) 321 22 98, 327 46 74, 327 46 76.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?