Вы тут

Андрэйчанка: Падзеі ў Казахстане паказалі, як важна мець надзейных саюзнікаў


Падзеі ў Казахстане паказалі, наколькі важна мець надзейных саюзнікаў, заявіў БелТА старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка. 


Фота: БелТА

«Сёння, ва ўмовах трансфармацыі свету, важныя не толькі ўнутраная стабільнасць, дыялог улады і народа, але і наяўнасць надзейных саюзнікаў, гатовых падставіць плячо ў патрэбную хвіліну. Падзеі ў Казахстане — яркае таму пацвярджэнне», –  сказаў спікер ніжняй палаты парламента.

Паводле яго слоў, «мірныя» навагоднія пратэсты ў Казахстане, якія імгненна перараслі ў масавыя пагромы і бясчынствы, наглядна паказалі, што сёння ні адна дзяржава не застрахавана ад знешняга ўмяшання. «Тэхналогія кіраванага хаосу, паспяхова выпрабаваная ў розных кутках свету, у тым ліку і ў нас, чарговы раз паказала сваю эфектыўнасць. Сотні забітых, тысячы параненых — гэта далёка не поўны вынік «рэалізацыі дэмакратычных правоў грамадзян на пратэст». А менавіта так ацэньваюць крывавы шабаш у Казахстане прадстаўнікі Захаду», – падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён упэўнены, у  сяброўскай нам краіне зроблена спроба дзяржаўнага перавароту, мэтай якога з’яўляліся захоп улады, стварэнне чарговага ачагу напружанасці і супрацьдзеянне інтэграцыйным працэсам на постсавецкай прасторы. Казахстанскі народ пры гэтым разглядаўся ўсяго толькі як разменная манета ў геапалітычнай гульні, а яго інтарэсы ўвогуле не прымаліся пад увагу.

«Разам з тым у Казахстане ўпершыню для стабілізацыі абстаноўкі быў задзейнічаны механізм прымянення міратворчых сіл АДКБ. Перад тварам знешняй небяспекі прэзідэнт краіны звярнуўся па падтрымку да саюзнікаў, і яна была неадкладна аказана, што стала нечаканасцю як для мяцежнікаў, так і іх заходніх апекуноў», – рэзюмаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

У жыцці ўсё не так, як трэба, а як трэба, не ведаеце? Нейрахірург пра прыроду жаночага стрэса

У жыцці ўсё не так, як трэба, а як трэба, не ведаеце? Нейрахірург пра прыроду жаночага стрэса

Жанчыны з Вянеры, мужчыны з Марса. Закранаючы тэму жаночага стрэсу, так і хочацца ўзгадаць вядомую кнігу. Жанчыны і мужчыны розныя!

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.