Вы тут

«Салдацкі канверт», «Фермер-пачатковец» ...


«Мы хацелі б, каб работа з моладдзю была рэальнай, поўнай, цікавай і нефармалізаванай. Не работай, якая праціскваецца зверху, а работай тых, хто адчувае, гарыць інтарэсамі і лёсам сваёй краіны», — такую думку выказаў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый МЕЗЕНЦАЎ, які ў апошнія дні снежня сустрэўся са старшынёй Расійскага саюза моладзі, членам Грамадскай палаты РФ Паўлам КРАСНАРУЦКІМ і выканаўчым дырэктарам Міжнароднага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Расійска-Беларускі саюз моладзі», членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Дзмітрыем
ВАРАНЮКОМ.


Расійска-Беларускі саюз моладзі — арганізацыя, якая добра дэманструе прынцыпы функцыянавання Саюзнай дзяржавы. Пры захаванні аўтаномнасці дзвюх найбуйнейшых маладзёжных аб'яднанняў — Расійскага саюза моладзі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — выкарыстоўваюцца рэсурсы абодвух бакоў для стварэння ўмоў развіцця і самарэалізацыі моладзі Саюзнай дзяржавы. Пад патранажам саюза рэалізаваны такія міжнародныя маладзёжныя праекты, як «Руская Зіма», «Моладзь за Саюзную дзяржаву», міжнародны лагер «Бе-La-Русь», у якім прымаюць удзел дэлегацыі з трох краін — Беларусі, Расіі і Латвіі, міжвузаўскі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева вясна» (цяпер «Каралева студэнцтва»), і многія іншыя.

Адзін з ключавых напрамкаў дзейнасці саюза — грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі і захаванне гістарычнай памяці. Так, у ліпені мінулага года прайшоў Міжнародны патрыятычны форум «Мы памятаем!». У Пскове сабралася больш як 100 удзельнікаў з Расіі і Беларусі, каб прадставіць найлепшыя практыкі патрыятычнага выхавання.

Маладзёжнай палатай пры Парламенцкім сходзе Беларусі і Расі быў ініцыіраваны міжнародны праект «Лічбавая зорка», які актыўна падтрымалі грамадскія аб'яднанні і мясцовыя ўлады дзвюх краін. Яго ідэя заключаецца ў стварэнні карты памятных мясцін, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, і алічбаваннем звестак пра помнікі і воінскія мемарыялы на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Сумесна з маладымі гісторыкамі, валанцёрамі, клубамі рэканструктараў вядзецца пошук інфармацыі пра падзеі, жыццё і подзвігі герояў, памяць пра якіх увасоблена ў камені.

У маі гэтага года пройдзе міжнародны этап конкурсу «Салдацкі канверт». Усерасійскі патрыятычны фестываль-конкурс «Салдацкі канверт» — цэнтральнае мерапрыемства для вакалістаў, якія выконваюць песні на ваенна-патрыятычную і грамадзянскую тэматыку. Ён аб'ядноўвае найлепшых выканаўцаў ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Фінал конкурсу ў Стаўрапалі ўключае конкурсныя дні, наведванне музеяў, экскурсій, майстар-класаў членаў журы, цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама мноства канцэртаў. Плануецца, што цяпер да конкурсу далучацца і таленавітыя беларусы. У Стаўрапаль з нашай краіны адправіцца вялікая творчая дэлегацыя.

А 24 студзеня ў Стаўрапалі пройдзе фінал міжнароднага конкурсу грацыі, таленту і артыстычнага майстэрства «Каралева студэнцтва», дзе сем дзяўчат будуць прадстаўляць Беларусь і восем — Расію. Зараз актыўна працуе рэжысёрска-пастановачная група. Прыгажуні рыхтуюцца годна прадставіць сваю краіну на міжнароднай арэне. Да таго ж сёлета ў конкурсу юбілей: ён пройдзе ўжо трыццаты раз.

У найбліжэйшых планах Расійска-Беларускага саюза моладзі значацца развіццё маладзёжнага прадпрымальніцтва і патрыятычнага турызму на прасторы Саюзнай дзяржавы, патрыятычная акцыя «Мы — грамадзяне Саюзнай дзяржавы». Летась прайшла міжнародная інтэлектуальная бізнес-гульня «Фермер-пачатковец». У Беларусі яе арганізатарам выступіў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Арганізатар міжнароднага фіналу гульні — Расійскі саюз сельскай моладзі. Асноўная мэта праекта — развіццё навыкаў бізнес-планавання ў сельскай гаспадарцы і выпрацоўка камандных рашэнняў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.