Вы тут

БРСМ і Мінская гарадская калегія адвакатаў заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве


Прадметам дамоўленасці стала сумесная дзейнасць па павышэнні прававой асветы і інфармаванасці моладзі аб нормах заканадаўства Беларусі. У прыватнасці, бакі маюць намер арганізоўваць для юнакоў і дзяўчат сумесныя форумы, розныя навучальныя мерапрыемствы для растлумачэння палажэнняў дзейнага заканадаўства і змяненняў у ім, аказваць кансультацыйную дапамогу.


Падпісваючы пагадненне, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук'янаў адзначыў, што важна аб'ядноўваць намаганні ў абмеркаванні з моладдзю прапанаваных змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. «Мяркую, што сумесныя намаганні ў першую чаргу будуць скіраваны на арганізацыю работы маладзёжных дыялогавых пляцовак, дзе разам з хлопцамі і дзяўчатамі будзем абмяркоўваць праект змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон, тлумачыць кожнаму маладому чалавеку важнасць праяўляць грамадзянскую пазіцыю. Мы ўжо запусцілі па ўсёй краіне серыю адкрытых дыялогаў «Сіла закона», на якіх эксперты разам з дзецьмі абмяркуюць усе ўнесеныя ў Канстытуцыю змяненні, — сказаў ён.

Старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў дапоўніў, што арганізацыя вельмі зацікаўлена ў супрацоўніцтве з БРСМ. «Час няпросты. Шмат пытанняў у моладзі цяпер. Мы павінны дапамагаць маладым людзям разбірацца ў тым, што адбываецца. Нам трэба больш размаўляць з імі, тлумачыць правы і абавязкі, накіроўваць, каб папярэдзіць магчымыя наступствы неабдуманых дзеянняў», — падкрэсліў Аляксей Швакоў.

Дарэчы, прапановы па абноўленай Канстытуцыі любы грамадзянін можа ўнесці і праз анлайн-прыёмную БРСМ. Саюз моладзі акумулюе ўсе прапановы і дапаўненні, што паступяць, і накіруе іх у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Нагадаем, пасля 44-га з'езда, які прайшоў 12 жніўня мінулага года, у адпаведнасці з прынятай стратэгіяй развіцця Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прававое выхаванне стала новым і адным з ключавых напрамкаў дзейнасці БРСМ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: У чым сіла? У Асноўным Законе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?