Вы тут

Зноў у дарогу кліча «Зорны паход»


У час зімовых канікул (з 26 да 28 студзеня) студэнты БДПУ адправяцца ў 57-ы інтэрнацыянальны «Зорны паход» па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа.


Ідэя правядзення «Зорных паходаў» нарадзілася ў 1965 годзе, калі студэнты тады яшчэ Мінскага педагагічнага інстытута ўзялі ўдзел ва Усесаюзным паходзе моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа. Яны адправіліся з розных населеных пунктаў краіны, але на карце схема маршруту па форме нагадвала зорку, што і падарыла зімоваму паходу назву «Зорны».

Плануецца, што дзесяць атрадаў (больш за 300 студэнтаў і выкладчыкаў) за тры дні наведаюць у Мінскай вобласці Барысаўскі, Дзяржынскі, Крупскі, Мядзельскі, Слуцкі і Стаўбцоўскі раёны, у Брэсцкай вобласці — Івацэвіцкі раён і ў Гомельскай — Светлагорскі.

Падчас паходу студэнты і выкладчыкі сустрэнуцца з ветэранамі вайны і працы, правядуць мітынгі і ўскладуць кветкі да брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны, ва ўстановах адукацыі правядуць прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі, арганізуюць майстар-класы, трэнінгі і спартыўныя спаборніцтвы, выступяць з канцэртнымі праграмамі для навучэнцаў і жыхароў рэгіёнаў.

Разам з беларускімі студэнтамі ў «Зорным паходзе» прымуць удзел студэнты з Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

А старт паходу будзе дадзены падчас урачыстага мітынгу, які пройдзе 25 студзеня каля помніка студэнтам і выкладчыкам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ва ўнутраным дворыку БДПУ. Гэта ўжо стала шматгадовай традыцыяй.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».