Вы тут

Андрэйчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі Алокам Ранджанам Джа


Кіраўнік дыппрадстаўніцтва пачаў сваю работу ў канцы верасня, з чым яго павіншаваў Уладзімір Андрэйчанка і адзначыў, што Беларусь вельмі высока цэніць сяброўскія сувязі з Індыяй.


«Мы разглядаем развіццё нашага супрацоўніцтва з Індыяй як адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь у Азіі. Сёння Індыя — магутная, сучасная дзяржава з развітой эканомікай, вялікім рынкам, сур'ёзным навукова-прамысловым патэнцыялам. Пакуль нашы адносіны не вельмі значныя, але яны развіваюцца на прынцыпах роўнасці, даверу, павагі», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён заўважыў, што з апошніх кантактаў індыйскага прэм'ер-міністра і Прэзідэнта Беларусі прайшло шмат часу, і з'явіліся новыя тэмы для абмеркавання. Дэпутаты лічаць, што новы візіт прэм'ера Індыі Нарэндра Модзі ў Беларусі быў бы значным крокам ва ўзмацненні двухбаковых адносін. «Вельмі важна, каб гэты візіт адбыўся ў бягучым годзе, бо мы сёлета адзначаем 30-годдзе з устанаўлення дыпламатычных адносін», — заўважыў спікер ніжняй палаты парламента.

Уладзімір Андрэйчанка запрасіў у Беларусь і свайго індыйскага калегу. Па яго словах, парламентарыям дзвюх краін неабходна актывізаваць сваю работу ў міжпарламенцкіх арганізацыях. Гатовыя беларускія дэпутаты браць удзел і ў парламенцкім вымярэнні БРІКС.

Уладзімір Андрэйчанка таксама падкрэсліў важнасць развіцця гандлёвага ўзаемадзеяння, стварэння сумесных прадпрыемстваў і надання новага дыхання гуманітарнаму вымярэнню супрацоўніцтва.

Алок Ранджан Джа заўважыў, што асабістая сустрэча лідараў краін неабходная, але з-за ковіду кантакты абмежаваныя. «Як толькі сітуацыя палепшыцца ці, прынамсі, пачне паляпшацца, я даю слова, што асабіста буду прасоўваць пытанні візіту прэм'ер-міністра ў Беларусь»,— сказаў пасол.

Кіраўнік дыппрадстаўніцтва дадаў, што ў хуткім часе ў ніжняй палаце парламента Індыі будзе сфарміравана група дружбы з Беларуссю, ужо вызначана колькасць парламентарыяў ад кожнай партый, засталося толькі вылучыць канкрэтных асоб.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Новы пасол — новае дыханне адносінам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».