Вы тут

Іванец: У праекце Канстытуцыі закладзены асновы далейшага развіцця дзяржавы


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўны навуковы сакратар НАН Беларусі Анд­рэй Іванец:


Фота: БелТА

— На працягу больш як чвэрці стагоддзя нормы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вызначаюць задачы і мэты развіцця нашага грамадства і дзяржавы. За час дзеяння Канстытуцыі наша краіна дасягнула поспехаў у эканоміцы, харчовай бяспецы, навуцы, сацыяльнай сферы, на міжнароднай арэне з'явіліся новыя партнёры і кірункі супрацоўніцтва. Гэта прадвызначае і ўнясенне адпаведных змяненняў у Канстытуцыю.

Праект абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь накіраваны на захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, умацаванне сацыяльнай палітыкі, падтрымку моладзі, удасканаленне дзяржаўнага кіравання ў нашай краіне.

Важным аспектам з'яўляецца ўвядзенне інстытута Усебеларускага народнага сходу, які выступіць вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь.

У праекце Канстытуцыі закладзены асновы далейшага духоўнага, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця нашага грамадства і дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».