Вы тут

Завяршылася міратворчая місія ў Казахстане


Вывад замежнага воінскага кантынгенту пачаўся ўчора і працягнецца дзесяць дзён. Беларускія вайскоўцы, якія разам са сваімі калегамі па АДКБ прымалі ўдзел ва ўрэгуляванні крызіснай сітуацыі ў Казахстане, днямі вернуцца на Радзіму.


Фота: БелТА

— Створаныя аднагалосным рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ Калектыўныя міратворчыя сілы арганізацыі з гонарам выканалі пастаўленыя перад імі задачы, — адзначыў падчас цырымоніі завяршэння міратворчай аперацыі, якая адбылася ўчора ў Алматы, генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась.

Генсек АДКБ падкрэсліў, што міратворчая аперацыя на тэрыторыі Казахстана стала першым рэальным прымяненнем Калектыўных сіл АДКБ, дзе вайскоўцы сваім прафесіяналізмам і зладжанымі дзеяннямі наглядна паказалі, што нашы дзяржавы гатовы ў любых умовах плячо ў плячо ў адзіным баявым страі абараніць агульную прастору бяспекі. Па словах Станіслава Зася, ваеннаслужачыя прадэманстравалі, што абаронны патэнцыял АДКБ з’яўляецца высокаэфектыўным і рэальна дзейнічае.

— Насуперак насаджаным некаторымі нашымі ворагамі негатыўным ацэнкам дзейнасці АДКБ наша арганізацыя паказала сваю запатрабавальнасць і эфектыўнасць, здольнасць дзейнічаць хутка, рашуча і эфектыўна, без прамаруджванняў, якія, як вядома, часам смерці падобныя, — заявіў генсек АДКБ. — Для Казахстана была прынцыпова важная не толькі ваенная, але і перш за ўсё маральная падтрымка саюзнікаў па АДКБ, якая была неадкладна аказана. У лічаныя гадзіны пасля прыняцця Саветам калектыўнай бяспекі рашэння аб аказанні дапамогі першыя борты з кантынгентамі Калектыўных міратворчых сіл ужо вылецелі ў Казахстан.

Дзякуючы калектыўным дзеянням міратворцаў АДКБ, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў Казахстана, абстаноўка ў краіне стабілізавалася. У некаторых рэгіёнах краіны з учарашняга дня адменены рэжым надзвычайнага становішча. Грамадства паступова вяртаецца да звычайнага жыцця.

У той жа час аднаўленне рэйсаў з Беларусі ў Алматы адбудзецца з 15 студзеня. «Авіякампанія ўважліва сочыць за падзеямі ў Казахстане, якія могуць аказаць негатыўны ўплыў на бяспеку палётаў, — паведамляецца на сайце авіякампаніі „Белавія“. — Рэгулярныя рэйсы ў пункты Казахстана будуць выконвацца толькі па ўзгадненні з Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і толькі пры безумоўным гарантаванні бяспекі палётаў. У той жа час авіякампанія „Белавія“ разумее важнасць прамых авіязносін паміж Беларуссю і Казахстанам у бягучай сітуацыі, якія даюць магчымасць грамадзянам Рэспублікі Беларусь і іншых краін, якія знаходзяцца ў Казахстане, вылецець на радзіму».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?