Вы тут

Амерыканскія хмарачосы ператвораць у гіганцкія сонечныя фермы


Амерыканская кампанія Ubiquitous Energy хоча ператварыць хмарачосы ў ЗША ў гіганцкія сонечныя фермы. Для гэтага вокны будынкаў пакрыюць дадатковым пластам, здольным перапрацоўваць сонечную энергію ў электрычнасць. Яго таўшчыня складзе некалькі нанаміліметраў, а невялікія драты падлучаць усю сістэму да электрычных прыбораў, паведамляе «МИР24».


Фінансаванне на гэты праект ужо атрымана. Інвестары ўнеслі на гэтыя мэты $70 млн.

Адзначаецца, што вокны з дадатковым пакрыццём будуць каштаваць на 30% даражэй звычайных. Але вытворца і інвестары робяць упор на неабходнасць у самыя кароткія тэрміны вырашыць праблему глабальнага пацяплення. Яны лічаць, што гэта падніме попыт на прадукт.

Ёсць і яшчэ адзін недахоп: у якасці сонечных батарэй вокны Ubiquitous Energy паказваюць сябе горш традыцыйных канкурэнтаў. Яны на 50% менш эфектыўныя. Прычына крыецца ў іх становішчы ў прасторы: на вертыкальную паверхню трапляе менш сонечнага святла, чым на гарызантальную.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».