Вы тут

Семежаўскія Цары-каляднікі. Фотарэпартаж


Калядны абрад «Цары» у вёсцы Семежава Капыльскага раёна зноў парадаваў гасцей-турыстаў і мясцовых жыхароў. Па-традыцыі, напярэдадні старога Новага году, а менавіта ў ноч з трынаццатага на чатырнацатага студзеня, маладыя семежаўскія хлопцы апрануўшы белую форму, укутаўшы шылі стракатымі жаночымі хусткамі, падперазаўшыся тканымі аброчнымі паясамі, ператвараюцца ў казачных «цароў». Гэтым разам «царскія асобы» крочылі па галоўнай вуліцы аграгарадка, заходзілі ў двары аднавяскоўцаў, разыгрывалі міні-спектакль пра цара Максіліьяна і за гэта атрымлівалі пачастункі. Такая форма адзначаць шчодроўную ноч — унікальная, таму абраду «Цары» нададзены статус гісторыка-культурнай сусветнай каштоўнасці, ён узяты пад ахову ЮНЭСКА. 


— Сёлета абрад праводзіўся дваццаць шосты раз пасля доўгага яго заняпаду і забароны і дванаццаты, як абраду надалі ганаровы Статус,— нагадала загадчык Семежаўскага Дома культуры, захавальнік і кіраўнік праекта «Цары» Таццяна Шаура. — Цяпер у вёсцы ў калядную ноч ходяць дзве групы «Цароў» — працоўная моладзь і школьнікі старэйшых класаў — трацыдыя працягваецца. 

Гэтым разам паглядзець на «Цароў» прыехалі турысты з Мінска, Баранавічаў, Заслаўя — болей за сто чалавек. Кульмінацыяй каляднай імпрэзы стала запальванне паходняў. Але і перад пачаткам «царскага» абыходу вёскі было таксама цікава: у паркавай зоне і на пляцоўцы перад Домам культуры разгарнуўля невялікі кірмаш, самадзейныя артысты з іншых населеных пунктаў раёна презентавалі сваіх калядных герояў.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.