Вы тут

Таццяна Рунец: Падмурак любой нацыі — захаванне гістарычнай памяці


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах аб праекце абноўленай Канстытуцыі:


Сенатар адзначае, што праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь утрымлівае шэраг канцэптуальных навацый, якія спрыяюць захаванню нацыянальнай самабытнасці. 

— У прыватнасці, хацела б звярнуць увагу на з’яўленне ў артыкуле 15 тэзісу, што «дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», а ў 54-м — што «праява патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з’яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь», — кажа яна.

Сенатар упэўнена: без захавання вех нацыянальнай гісторыі, памяці аб падзеях, якія адбыліся, не ведаючы мінулага — не пабудуеш будучыні. 

— Здавалася б, відавочны факт, які не мае патрэбы ў дакументальным замацаванні ў Асноўным Законе краіны. Аднак праз 80 гадоў з моманту пачатку Вялікай Айчыннай вайны з’явілася тэндэнцыя перапісаць ход гісторыі, — акцэнтуе Таццяна Рунец. — Заходняя канцэпцыя кіравання грамадствам, якую мы выразна бачым на прыкладзе некаторых, у тым ліку краін блізкага замежжа, мае на ўвазе пабудову грамадства з ілжывымі маральнымі і гістарычнымі поглядамі, дэградацыю нацыянальнай культуры і самабытнасці. Мы бачым як руйнуюцца краіны, руйнуюцца культуры цэлых народаў, нацый. Як прапагандуюцца чужыя грамадскія каштоўнасці, як перапісваецца гісторыя ва ўгоду інтарэсам трэціх краін.

Сенатар нагадала: у гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла трэць свайго насельніцтва, і гэта трагедыя ніколі не павінна паўтарыцца. 

— Менавіта таму мы абавязаныя захоўваць сваю гістарычную спадчыну і памяць пра падзеі тых гадоў, — падкрэслівае яна і адзначае, што пакаленне, якое сваімі вачыма бачыла ўсе жахі войнаў, што пракаціліся па тэрыторыі нашай краіны ў ХХ стагоддзі, акупацыі, разрухі, на жаль, сыходзіць. — Маладое пакаленне не павінна забываць, у першую чаргу подзвіг дзядоў, якія выратавалі свет ад карычневай чумы. Не павінна забываць, якім коштам далася Перамога... не павінна забываць пра этнацыд і генацыд беларускага народа. Бо гэта дазволіць шанаваць незалежнасць нашай краіны і абараняць яе.

Таццяна Рунец упэўнена: захоўваць гістарычную памяць неабходна з самых малых гадоў. 

— Нашы нашчадкі, дзеці павінны разумець і шанаваць гэтую гістарычную памяць са школы. Павінны ганарыцца сапраўднымі героямі і патрыётамі нашай краіны. Бо ўсё гэта дапаможа ганарыцца сваёй краінай, а значыць, і дазволіць захаваць суверэнітэт і незалежнасць нашай роднай Беларусі, — рэзюмавала парламентарый.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».